Aktualny język artykułu: BEZmień język artykułu: PLZmień język artykułu: EN

Зьвяз Беларускай Моладзі

Ідэя ўтварэньня беларускай маладзёвай арганізацыі ў палове 80 гадоў узьнікла на хвалі адраджэньня нацыянальнай сьвядомасьці ў студэнцкім асяродзьдзі, якое было ,ў галоўным, зьвязанае зь Беларускім Аб’яднаньнем Студэнтаў. Але ажыцьцявілася яна ажно пасьля некалькіх гадоў і зь ініцыятывы маладых - вучняў сярэдніх школ зь Бельска Падлашскага, Гайнаўкі ды Беластоку.

Зьвяз Беларускай Моладзі фармальна пачаў дзейнічаць з восені 1991 года. На заснавальным сходзе, з усіх прапанаваных форм дзейнасьці, як найбольш пасьпяховую прызнана асьветніцка-культурную. З 1992 году, калі ЗБМ быў афіцыйна зарэгістраваны, цыклічна арганізуе шэраг культурных мерапрыемстваў, якіх галоўным адрасатам зьяўляецца моладзь. Сродкі на сваю дзейнасьць ЗБМ здабывае выключна з дзяржаўных датацыі, грантаў ад фондаў, спонсараў і прыватных васобаў.

Jak każda mniejszość narodowa w tym kraju i my - Białorusini - niesiemy wiele brzemion związanych z faktem bycia mniejszością. Nawet w sytuacjach, gdy mniejszością nie jesteśmy, często nie umiemy być nikim innym. Sprawa tożsamości, świadomości narodowej pozostaje dla nas nadal problemem do rozwiązania. Denacjonalizacja to zasługa przede wszystkim nas samych, tak jak i to, że okazujemy się być gettem. Nie wszystkich jednak takie perspektywy interesują. Młodzież coraz częściej zadaje sobie pytania - o to kim są i co z tym zrobić.

ZMB nie jest organizacją liczną. To kilkanaście osób, które przez kulturę chcą zarazić białoruskością innych, po to, by za dwadzieścia lat Białorusina można było spotkać nie w muzeum a na ulicy.

20 жніўня 2013 г. Зьвяз Беларускай Моладзі памяняў назоў на "Шчыты" - Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Змена назову звязана з пашырэннем дыяпазону дзейнасці арганізацыі, ды круга адрасатаў нашых дзеянняў.