Aktualny język artykułu: BE

ZnaRock

ZnaRock

ZnaRock

ZnaRock - Ja Ema Mama

Ідэя стварыць гурт зьявілася, калі Ян Вараб’ёў і Яўген Сокалаў разам навучаліся ў Ліцэі БДУ. Час ажыцьцявіць задуму прыйшоў на пачатку 2006 года, тады й адбыліся першыя рэпэтыцыі. Так склалася кампанія маладых, вясёлых і крэатыўных сяброў. Першы канцэрт адбыўся на Halloween.

Зараз гурт працуе і развіваецца ў акустычным напрамку, уяўляючы сабою трыо (Спевы, гітара, скрыпка), усе ўдзельнікі якога з’яўляюцца навучэнцамі фізічнага факультэта БДУ. Але заняткі фізікай не перашкаджаюць гэтым маладым музыкам складаць і спяваць песні.