Aktualny język artykułu: BE

Ваенны стан

20 гадоў таму на вуліцы польскіх гарадоў выехалі танкі, тысячы актыўных дзеячоў прафсаюзу Салідарнасьць апынулася пад надзорам міліцыі, замоўклі тэлефоны, а тэлевізія безупынна транслявала выступленьне генэрала Войцеха Ярузэльскага, у якім паведамляў ён пра тое, што вайсковая Рада Нацыянальнага Выратаваньня прыняла рашэньне аб ўвядзеньні ў Польшчы ваеннага стану. Менавіта гэткі быў канец гадавога тэрыяду свабоды ў зьняволенай частцы Эўропы. Пэрыяду, зьвязанага з узьнікненьнем найбольш магутнага ў Польшчы і ў камуністычным сьвеце апазыцыйнага грамадзкага руху- каля 10-мільённага прафсаюзу Салідарнасьць. 13 сьнежня 1981 году былі здушаныя спадзяваньні Палякаў на свабоду, дэмакрытыю і незалежнасьць.

Ваеннае становішча, гэта змарнаваныя надзеі і невыкарыстаная энэргія мільёнаў Палякаў, гэта пацыфікацыя прадпрыемстваў, у тым ліку найбольш жорсткая, якая адбылася ў шахце “Вуек”, дзе спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі забіла 7-ю гарнякоў. У пэрыядзе ваеннага стану ў суме загінула звыш 100 чалавек, у тым ліку некалькі ксяндзоў. Тысячы людзей трапілі ў вязьніцы. За пісаньне на мурах антыкамуністычных лёзунгаў суды прысуджалі нават па некалькі гадоў зьняволеньня. Непасрэдныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзтва ня былі адзінымі адмоўнымі наступствамі ваеннага стану. Дэкада, якую запачаткаваў ваенны стан, з пункту гледжаньня эканамічнага і цывілізацыйнага разьвіцьця, была суцэльна змарнаваная. Адказам на безнадзейнасьць сытуацыі ў Польшчы была эміграцыя сотняў тысяч Палякаў. Паводле ўступных ацэнкаў, з Польшчы выехала тады каля поўмільёна, галоўным чынам маладых людзей.

Успаміны ваеннага стану адыходзяць у мінулае . Для маладых Палякаў гэта наступная дата ў падручніку па гісторыі. Нягледзячы на гэта, як паказваюць апытнані, стаўленьне да ваеннага стану надалей падзяляе польскае грамадзтва. Няма згоды, калі гаворка ідзе пра тое, чым быў ваенны стан. Прыхільнікі генэрала Войцеха Ярузэльскага сьцьвярджаюць, што быў ён, гэтак званым, меншым злом, які прадухіліў савецкае ўмяшальніцтва на тэрыторыі Польшчы. Праціўнікі – што быў жорсткай барацьбой з грамадзтвам з мэтай - выратаваць камуністычную ўладу. Нягледзячы на тое, якія прадпасылкі мелі на ўвазе атарары ваеннага стану, цяпер- пасьля 20-і гадоў- адна справа зразумелая : гісторыя выказалася па баку тых Палякаў, якія дзьве дэкады таму патрабавалі свабоды, незалежнасьці і дэмакратыі. Гэтае сьцьвярджэньне, побач з заклікам да нацыянальнага аб’яднаньня- было найважнейшай прадпасылкай штогадовага выступленьня прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага ў Інстытуце Нацыянальнай Памяці.

Багуміла Бэрдыхоўска