Aktualny język artykułu: BE

Re1ikt

Re1ikt

Re1ikt

Re1ikt - Brudnaya Dzyauchyna

Гурт Re1ikt паўстаў ў 2001 годзе ў Светлагорску і першапачаткова граў old school grunge. У тым жа годзе яны ўзялі ўдзел у праекце Hard Life: Heavy Music. З цягам часу калектыў запісаў альбом, адыграў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а потым пераехаў у Гомель ды зьмяніў стылістыку на progressive alternative.

Перажыўшы рэбрэндынг, Re1ikt узяў удзел у «Адборышчы-2006» і ў конкурсе Global Battle of the Bands — 2007, дзе трапіў у 6-ку лепшых і быў запрошаны на запіс тэлевізійнай Навагодняй ночы і выступаў на адной сцэне з «Агата Кристи» і Zdob si Zdub.

Гурт мае кліп на кампазыцыю «Последняя хирургия», зьняты Анатолем Вечарам у рамках праекту «PROдвижение». Відэа часцяком ратуецца на беларускіх тэлеканалах і на А1.

У лютым 2009 года Re1ikt самастойна выпусціў DVD “Акустическая терапия”з запісам сольнага канцэрта ў клубе Графіці (cнежань 2008).

Сёлета Re1ikt прыняў удзел у CD-зборніку гомельскай альтэрнатыўнай музыкі «Центр тяжести — 3» і перамог у першым туры інтэрнэт-галасаваньня сярод маладых гуртоў, патрапіў у складанку Budzma New (“Брудная дзяўчына”). А таксама на працягу 3 тураў пратрымаўся ў “Тузіне гітоў” з гэтай жа песняй і атрымаў даволі высокую адзнаку спадара Шарапава (“Песняры”). Выступалi на Nobody Cares(Fabrique, Мiнск), MASS MEDIUM Fest(ГЦК,Гомель), Нёманскi кРок(open-air, Стоўбцы)

У чэрвені бягучага году гурт Re1ikt выдаў свой альбом «Клиника» на лэйбле Go Records.

Гурт выступаў – у Мінску, Светлагорску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Мазыры, Рэчыцы.

Усе песні гурта маюць беларускамоўную версію.