Aktualny język artykułu: BEZmień język artykułu: PL

Мова i фальклор беларусаў Бельшчыны

1. Геаграфiчна – гiстарычная назва Бельшчына або Бельская Зямля паходзiць ад галоўнага цэнтра гэтага мiкрарэгiёну Падляшша – горада Бельска Падляшскага, якi ўжо ў ХI стагоддзi iснаваў як адзiн з фарпостаў рускiх земляў, распаложаных на левым баку сярэдняга цячэння ракi Нарвы. Першая звестка пра Бельск паходзiць з 1253 г., калi ён належаў Галiцка-валынскай дзяржаве. Тады знаходзiўся тут умацаваны замак, а ў iм праваслаўная царква, якой у 1288 г. князь Уладзiмiр Васiлькавiч падараваў iконы i кнiгi. Гэта, дарэчы, першая згадка пра пiсанае слова на Бельшчыне. Пазней горад стаў шырокавядомым цэнтрам адукацыi i прасветы. Звязаная была яна перш за ўсё з iснуючым тут Мiкалаеўскiм манастыром i царкоўнымi брацтвамi. Першым iгуменам славутага Супрасльскага манастыра стаў мешчанiн бельскi Пафнуцiй Сегень. Пры бельскiм Багаяўленскiм храме ўзнiкла адно з першых на тэрыторыi Рэчыпаспалiтай брацтва (прывiлей з 1594 г.), якое вяло школы i шпiталь ды супрацьдзейнiчала ўвядзенню вунii i латынiзацыi Царквы i рускага насельнiцтва.

2. Вядомая нам пiсьмовая культура беларусаў Бельшчыны ХVI i ХVII ст. ст. гэта перш за ўсё рэлiгiйная лiтаратура (нпр. Супраскi памяннiк) ды царкоўныя i свецкiя адмiнiстрацыйныя акты. Ведаем, што кнiгi бельскага магiстрата, да 1591 г. уключна, вялiся выключна на рускай (старабеларускай) мове. Царкоўныя дакументы вунiяцкай царквы вялiся па-руску да пачатку ХVIII ст. (Метрычная кнiга Троiцкай царквы ў Бельску з 1714 г.), а праваслаўнай i пазней. Для iлюстрацыi рускай (старaбеларускай) мовы Бельшчыны I палавiны ХVII ст. прывядзем фрагмент апiсання Прачысценскай царквы ў Бельску з 1637 г.:

Церков Рождества Пресвятой Владычыцы нашея Богородицы, зостаючая на старом месте, пренесенная року 1562 з замку Бельского, фундованая некгды князем Михаилом Семеновичем Городенским, Бельским i Кобринским и кнегинею Вассою, яко напис опевает на таблице за образами трема наместыми украшенными злотом... в олтару и церкви малеванье оздобное, на образе наместном Пресвятыя Богородицы табличек седм, корали, шнуры чтыры перловыi: перстень золотый, крыжыков розных большых и меньшых шесть...

А вось мова дакументу пiсанага сто гадоў пазней – iнвентара бельскага праваслаўнага манастыра з 1788 г.(апiсанне жалезных прыладаў):

Бабка для клепаня кос; молотков клепати косы; резак резати сечку; сохув из сошниками; возов из старыми колами; хомутов старых; топор един; борон старых; крамля железная; рыдель до копаня; коцюб железных; возок старый; сокер большых; сокера малая.

Такая лексiка i вымова амаль без змен ператрывала на Бельшчыне да сёння.

Руская (старабеларуская) мова Бельшчыны, як бачым, доўга жыла як пiсаная, перш за ўсё на старонках царкоўных дакументаў. Прыгожая лiтаратура пасля ХVII ст. амаль перастала iснаваць. Ператрывала адно ў народнай абраднасцi i яе прыгожым паэтычным слове. Ужо у першай палавiне ХIХ ст. на Бельшчыне былi роблены першыя запiсы фальклору, м. iнш. З. Далэнгаю – Хадакоўскiм i праф. Я. Ярашэвiчам. Даследчык П. Баброўскi прывёў некалькi запiсаў у сваёй працы пра Гродзенскую губерню (С. Пецярбург 1862). На аснове фальклорных тэкстаў сцвердзiў, што на Бельшчыне ўжываецца г. зв. каралеўская моўная падгрупа, якая шмат у чым рознiцца ад маларасiйскай (украiнскай), а тым больш беларускай мовы.

Прыгожае пiсьменства на рускай падляшскай (старабеларускай) мове пачынае адраджацца ў канцы ХIХ ст., калi з-пад пяра праф. Мiколы Янчука выходзiць нiзка вершаў на падляшскай гаворцы вёскi Карнiца. Хаця яна распаложана па-за межамi Бельшчыны, яе мова аднолькавая з ўжыванай да сёння мовай беларусаў Бельшчыны.

Я нэ бачыв тэбэ, браце,
Нiгды в жыцю й в око,
Але душу твою бачу
I цiню высоко.

З твоiм вiMершом прэд очыма
Я нэ раз оплакав
Свого краю бiMедну долю
Й зёмкув – нэборакув.

Бо й моя ойчызна, браце,
Як нэ руMодна в Бога,
Тэж тэрпiMела завшэ мукi
I была убога.

А тэпэр, як ворог еi
Нiвэчыт, калiMечыт,
Вжэ й сам БуMог юMой тые раны
Бодай чы залiMечыт.

(фрагмент верша прысвечанага Янку Купалу)

У II палавiне ХХ ст. аб’явiлася шырокая кагорта творцаў, перш за ўсё паэтаў, якiя пiшуць на рускай падляшскай мове, м. iнш. Зося Сачко, Iрына Баравiк, Вольга Онацiк, Мiкалай Iгнацюк, Васiль Петручук, Васiль Белаказовiч, Аляксандр Яканчук. Усе яны родам з Бельшчыны. Вось фрагмент верша Зосi Сачко, найбольш вядомай з кагорты гэтым творцаў, члена Саюза польскiх пiсьменнiкаў.

нэгдэ я нэ спiшаю
нэяк нэ тороп’юсь
нэма дня
коб Тато на лавочцi
нас нэ выгледалi
i лiMетом i зiмою
кацей мыецьця на прызбi
промэнь сонця дрыжыт
розовы двэры одчыняю
до хаты
i з хаты на двуMор

Лiтаратурныя творы на рускай мове Бельшчыны публiкавалiся асобнымi зборнiкамi або на старонках “Беларускага Каляндара” цi “Нiвы”. Апошнiмi гадамi паказалася i публiцыстыка (“Часопiс”). Асаблiвую ўвагу гэтай мiкрамове аддае цяпер квартальнiк “Бельскi Гостiнэць”. Апрача публiцыстыкi i фальклорных тэкстаў друкуецца тут, як дадатак, “Слоўнiк мовы вёскi Храбалы к. Бельска Падляшскага”, аўтарства беларусiста Мiкалая Врублеўскага. Гэты лексiкальны збор з амаль 20 тысячамi слоў, можна адносiць i да мовы iншых ваколiц Бельшчыны.

3. Важным сведчаннем моўнага багацця i тоеснасцi беларусаў Бельшчыны з’яўляюцца мiкратапанiмы – назовы найблiжэйшых элементаў натуральнага асяроддзя. Iх у кожнай мясцовасцi дзесяткi, а наогул падляшскi слоўнiк мiкратапанiмаў лiчыцца дзесяткамi тысяч назваў.

Пятнаццаць кiламетраў на захад ад Бельска, на самай мяжы рассялення ўсходнiх i заходнiх славянаў распаложаная даўняе баярскае сяло Малешы. Праваслаўнае насельнiцтва гаворыць традыцыйна па-руску, рымакаталiцкае – па-польску. Назвы ўжываюцца амаль выключна рускiя. Нiжэй прыводзiм гэтыя назвы.

Бельскi Гостiнэць – даўнi тракт з Бранска ў Бельск
Блудувськi Гостiнэць – даўнi тракт з Бранска ў Заблудаў
Болото – луг
БруMонка – рэчка
Дюхтянка – зараснiкi
Грабовы корчые – поле
Kобыльнiця – луг
Комаровэ Болото – пастэўнiк
Круглы Смуог – луг
Крынiця – крынiця, луг
КуMозе – лес
Куты – поле
Лебэдне – назва оаля, вядомая з сакументаў 1759 г.
Супэрата – луг
Коло Кадлуба – лес
Комаровэ Болото – пастэўнiк
Круглы Смуог – луг
Крынiця – крынiця, луг
КуMозе – лес
Куты – поле
Лебэдне – назва оаля, вядомая з сакументаў 1759 г.
Супэрата – луг
Oленевка – луг
Рудавка – поле
Moгiлкi – прыхадскiя могiлкi
МуMосткi – луг
Паньскi Лушкi – луг
Пуодлiшчыну – поле
ПуMод Совэйковым – поле
Сарковэ – лес
Совэйковэ – лес
Шасталувка – поле
Tэлюшчына – луг
Вiдувка – луг
Заболоте – поле
Гнiлая Гора – поле
ОнтрохуMовшчына – луг
Броды – поле, луг
Зубуовка – поле

4. Дасканалым матэрыялам, па якiм можам даследваць мову беларусаў Падляшша з’яўляюцца традыцыйныя песнi. Яны, як i назвы, найменш падуладныя асымiляцыйным працэсам, i таму праз стагоддзi праносяць нам мову амаль у чыстай форме. Для параўнання лексiкi з розных ваколiц Бельшчыны нiжэй прыводзiм фрагменты аднае са старажытных песняў, распаўсюджанай дарэчы на ўсiм арэале пражывання беларусаў. Не была яна туга прыпiсана да дадзенага абраду, аднак звяртаецца ўвагу, што часцей за ўсё спявалi яе на хрысцiнах.

Ой по горэ, по долiне голубы летают,
Шчэ роскошы нэ зажыла, уже лiMета займают.

Шчэ роскошы нэ зажыла, тугi нэ забуду,
По чем жэ я своi лMета памятатi буду.

(Журобiцы к. Дзядковiцы)

Там на горы на долiнi, голубы лiтают,
Сце роскосы нэ узыла, взэ лiMета спыняют

Сцэ роскосы нэ узыла, гора незабуду
Поцом дэ я свое лiMета, вспомiнатi буду

(Малешы гм. Вышкi)

Ой, по горы, по долiнi голубы лiтают,
Шчэ й роскошы нэ ужыла, вжэ й лiMета мiнают.

Шчэ й роскошы нэ ужыла, гора нэ забуду,
По чом жэ я своiе лiMета спомiнатi буду.

(Пiлiпкi гм. Бельск Падляшскi)

У адрозненне да аднолькавай вымовы вёсак Журобiцы i Пiлiпкi, у мове сяла Малешы выступае характэрнае польскiм гаворкам мазурэнне.

5. Калi ўжо пазнаёмiлiся мы з гiстарычнай мовай Бельшчыны, тады пара на аповяд пра народную абрадавасць беларусаў тут пражываючых.

Iх фальклор, падобна як i мова, мае шмат адметнага i сугучнага з культураю iншых рэгiёнаў, заселеных беларусамi. Асаблiва блiзка тут стаiць культура заходняга Палесся, у галоўным Камянеччыны, Берасцейшчыны i Кобрыншчыны. Гэта не дзiўна, паколькi гэтыя гiстарычныя землi з Бельшчынаю спалучае шматвяковая супольная гiсторыя, м. iнш. праз нейкi час прыналежнасць да аднаго Падляшскага ваяводстава (да 1566 г.)

Звычайна народную абрадавасць падзяляецца на цыклы: гадавы i сямейны. Такi падзел i прымем для Бельшчыны.

Гадавы цыкл

Вясна

Найважнейшым царкоўным святам з’яўляецца Вялiкдзень – Пасха. Гэта адначасова найбольшае веснавое свята, а з вясны, паводле народных меркаванняў, пачынаецца год. Першым веснавым святам аднак лiчыцца Благавешчане Прасвятой Дзевы Марыi, якое прадвяшчае свята святаў. Таму i яго абрадавы бок гаворыць пра разбуджэнне прыроды. Напярэдаднi свята пякуцца абрадавыя, пшанiчныя цеста ў выглядзе буславых лапаў, птушак цi прылад працы: серпаў, бараноў. Пасля раздаюцца яны дзецям, а тыя частку таго з’ядаюць, а з бусловымi лапамi бягуць пад найблiжэйшае буславае гняздо, каб весцi з птушкамi своеасаблiвы дыялог. Крычаць для прыкладу: “Бусел, бусел кiшка, прынэсi брацiшка...” ды стараюцца закiнуць у гняздо кусок цеста. Бусел гэта вельмi шанаваная беларусамi – падляшамi птушка.

На Бельшчыне невядомы звычай гукання вясны. Яго ролю фактычна пераймае абрад, звязаны са святам Благавешчання.

Благавешчанне найчасцей выпадае ў апошнi перыяд Вялiкага Посту. Завяршэннем гэтага пакаяннага часу ёсць Вербная Нядзеля (Вэрбнiця), у час якой iснуе звычай сцёбання адзiн другога галiнкамi вярбы, прыгаворваючы пры гэтым:
Вэрба б’е, нэ я б’ю, за тыждэнь Вэлiкдэнь,
Будь здорвы як корова,
Будь вэсёлы як вэсна,
Будь богаты як зэмля

Пасля Вэрбнiцi наступае Вялiкi Тыдзень (Страстная Седмiца), у час якога людзi посцяць асаблiва сурова. Некаторыя ўжо з Вялiкага Чацвяргу вечара па вялiкодную нядзелю нiчога не ядуць. Такi суровы пост называецца жыльнiкованем. У чацвер iснуе таксама звычай абмывання цела вадою, якую бяруць з ракi цi iншага вадаёма яшчэ на досвiтку, каб нiхто не бачыў. Вада тады набраная лiчыцца цудадзейнай.

Ва ўсiх практыках Вялiкага Посту, а асаблiва Вялiкага Тыдня праяўляецца набожнасць беларусаў – падляшоў, iх духоўнае жыццё.

Вялiкдзень сустракаецца вельмi ўрачыста. Пасля Усяночнай у царкве засядаецца за пасхальны стол, за якiм разгаўляюцца пасвячонаю ў Вялiкаю Суботу ядою. Асаблiвае месца, як i ў iншых культурах, займаюць тут яйкi, якiя з’яўляюцца таксама асноўным святочным падарункам для дзяцей (волочэбнэ). Дзецi i моладзь займаюцца таксама iгрою ў яйкi ў г. зв. тачанкi або выбiткi.

Вялiкодныя яйкi асаблiва функцыянуюць ва ўшанаваннi продкаў. Крашанкi або пiсанкi кладуцца на магiлу, разам з кусочкамi булкi – пасхi. На Бельшчыне асаблiвую ўвагу продкам аддаецца ў правадны панядзелак (апошнiм часам правадная нядзеля). Тады на шматлiкiх могiлках адбываюцца памiнавеннi.

З Вялiкадня пачынаецца таксама спяванне веснавых песняў. На Бельшчыне, залежна ад ваколiцы, яны падзелены на некалькi катэгорыяў:

- огулькi або рогулькi, спяваюцца на працягу тыдня ад Вялiкадня да Правадной Нядзелi; гэтая назва зафiксавана на большай тэрыторыi гiстарычнай Бельшчыны, апрача Рыбалаў;
- вэснянкi або вэснушкi, залежна ад ваколiцы выконваюцца да канца вялiкоднага перыяду (сорак дзён) або праз некаторы яго час;
- зозулiны пiMеснi або садон’кi, катэгорыя вясновых песень, якiя спяваюцца з часу, калi закуе зазуля; назва выступае ў наваколлi Кленiк, Тыневiч Вялiкiх i Ласiнкi.

Песнi кожнага вiду маюць свой характар. Огулькi выяўляюць радасць з надыходзячай вясны, разбуджаных сiлаў прыроды i пачуццяў памiж хлопцамi i дзяўчатамi. Огулькi часта спявалiся групамi моладзi на краю вёсак, лясных палянах або на чаўнах, плывучых па рэчцы. Адбывалiся таксама карагоды. Дзяўчаты выбiралi спасярод сябе огульку (рогульку), i спяваючы песнi хадзiлi ўкруг яе.

Вэснянкi або вэснушкi маюць рэфлексiйны характар – гэта час задумы пасля вялiкага ўздыму духа. Зозулiны пiMеснi, у сваю чаргу, паказваюць складанасць людскiх адносiн – закаханых i iх бацькоў.

Вось тры кароткiя тэксты вясновых песняў:

Огулька

1. В калiновум лiMесi павонькi ходiлi
Павонькi ходiлi, пер’ечко губiлi.

2. Дiвчына ходiла, пер’ечка збiрала
Ой, рано нам, рано, пер’ечка збiрала.

3. Пер’ечка збiрала, в подушэчкi клала,
Ой, рано нам, рано, в подушэчкi клала.

(Городiско к. Нарва)

Вэснянка

Iдi дошчыку, iдi друMобнэнькi, чужою стороною.
Ой, посiею я, ой посiMею я, рутоньку над водою.

Ой, ты хлопчыку, молодюсенькi, я тэбэ давно знаю,
До мэнэ ходiш, шчэ й мэнэ любiш, я й посагу нэ маю.

Ой, нэ трэба мнiMе, ой нэ трэба мнiMе, твого посагу братi
Обiцявся мнiе, обiцявся мнiMе, Пан БуMог iз нэба датi.

(Кожыно гм. Бельск)

Зозулiна песня

Бодай зазулю, бодай серая, на лiMето нэ ковала,
Як выковала мою матулю, я й сiротою зостала.

А я коватi, коватi буду, коватi нэ покiну,
А выковала твою матулю, зоставiвшы сiротiну.

(Огороднiкi гм. Бельск)

Вельмi цiкавы факт, што мелодыi веснавых песняў у паасобных цыклах аднолькавыя. Залежна ад ваколiцы можна таксама вылучыць iх напевы.

Найчасцей у вялiкодны час выпадае свята св. Георгiя (Юрыя – 6 мая). Вялкамучанiк ўшаноўваецца як апякун земляробаў, таму ў гэты дзень стараюцца ўпершыню выгнаць на пашы гаспадарскi дабытак, абавязкова паганяючы яго свячанай вярбою. Пасля багаслужбы, святкаванне св. Юрыя пераносiцца на засеянае жытам поле. Гаспадар бярэ на вышываны ручнiк спечаны ўдома каравай i разам з сямейнiкамi абыходзiць ўкруг сваё жыта. Гаспадыня пакiдае ў яго рагах рэшткi з пасхальнага стала: шкарлупiны, косткi, крушынкi. Пасля ўсе качаюцца па жыце, мераецца таксама яго караваем – калi цеста хаваецца, збожжа будзе ўрадлiвае. Свята прадаўжаецца на полi пачастункам, часта супольным з некалькiмi суседзямi.

Паводле запiсаў этнографаў, у канцы ХIХ ст. на Бельшчыне ў юр’еўскi дзень ад хаты да хаты хадзiлi дзяўчаты, спяваючы песнi i вiншуючы гаспадароў. Яны аддзячвалiся моладзi дарункамi з ежы, якою пасля на полю гасцявалiся. Гэта вельмi цiкавае сведчанне, паколькi на Бельшчыне невядомы звычай хадзiць з валачобнiкамi. Нешта падобнае да валачобнiкаў адбывалася менавiта ў дзень св. Юрыя.

Вясну замыкае, а пачынае лета свята Тройцы, папулярна называнае Зэлёнымi Святкамi. У гэты дзень цэрквы i хаты ўпрыгожваецца бярэзiнаю, а на падлогу сыплюцца лiсткi аеру. Ён прыдае непаўторны пах гэтаму святу. На Бельшчыне ў даўнiя часы мог iснаваць, звязаны з гэтым святам, абрад куста. Дзяўчаты выбiралi спасярод сябе адну сяброўку, прыстройвалi яе галiнамi дрэваў i квеццем ды вадзiлi са спевамi па сяле. Абрад захаваўся яшчэ ў памяцi жыхароў вёсак Белавежскай Пушчы i некаторых ваколiц Палесся.

Лета

Летняя абраднасць звязаная перш за ўсё з гаспадарскiмi працамi: сенакосамi ды жнiвам.
Традыцыйны выхад на сенакосы мае прыкметы свята. Усе, асаблiва панны i кавалеры стараюцца апрануцца ў чыстыя, белыя сарочкi, бо сушэнне сена было добрай нагодай для залётаў. У найбольш пашыранай, сенакоснай песнi знаходзiм вобраз белага малойца i белай удавы:

БiMел молодeць сiMено косiт, бiMела вдова eстi носiт.
Нэсла, нэсла, нэ донeсла, краj Дунаю поставiла.
Край Дунаю поставiла, i з Дунаём говорыла.
Мой Дунаю быструсенькi, мой сыночок мiлюсенькi.
Чы мнiMе тэбэ годоватi, чы мнiMе тэбэ утопiтi.
Годовавшы од людi смiMех, утопiвшы од Бога грэх.
Чы ты вдова ошалела, чы головка заболела.
Як нас матi годовала, потiшэнькi дожыдала.
I мы будeм годоватi, потiшэнькi дожыдатi.

(Мякiшы гм. Бельск Падляшскi)

Асаблiвасцi даўнiх падляшскiх сенакосаў выклiкалi таксама прыродныя ўмовы. Не ўсе мясцовасцi мелi побач сябе добрыя сенажацi. Часта да лугоў гаспадары мелi да дзесяцi i больш кiламетраў. Так жыхары мяшчанскiх вёсак Бельска (Аўгустова, Спiчкоў i iнш.) мелi асноўныя лугi над рэчкай Белай у Студзiводах. Шмат вёсак, распаложаных на поўдзень ад Бельска мела свае сенажацi на абшырных балотах над ракою Нурэц. Жыхары Ласiнкi, Крыўца i iншых мясцовасцяў з наваколля Лядскай Пушчы едзiлi сушыць сена над раку Нарву. Насельнiкi Навасадаў i Дубiн мелi свае сенакосныя плошчы на палянах у сэрцы Белавежскай Пушчы. У такiх умовах сенакосы былi сапраўдным падарожжам цэлых сем’яў, а лугi станавiлiся на добрых некалькi дзён месцам працы, харчавання i адпачынку. Людзi вельмi абнадзейвалiся на добрую пагоду‚ таму i спявалi:

Косярыкi сiMено косят, покосiвшы Бога просят.
Дай нам Божe погодоньку на нашую роботоньку.
Коб мы сiMено покосiлi, i у копонькi положылi
I сухeньке до клунi повозiлi.

(Зубово гм. Бельск Падляшскi)

Адпачынак пасля сенакосаў вельмi кароткi, неўзабаве пачынаюцца жнiва. Зажаць заўсёды выпадае перад святам Пятра i Паўла (12 лiпеня). На Бельшчыне вельмi доўга трымаўся метад жацця сярпом, бо да пяцiдзесятых гадоў ХХ ст. Касiць касою лiчылася марнатраўствам, шмат калосся падала на зямлю. Калi жыта ўрэшце пачалi касiць касою, больш каштоўную пшанiцу яшчэ шмат гадоў жалi сярпом.

Пасля пачынаючай працу малiтвы, першы зажаты снапок не вяжацца, а кладзецца накрыж. Снапкi жыта складаецца ў ляшкi або дэвяткi (з дзевяцi снапоў). Зжатае або скошанае жыта лiчыцца на копы (60 снапкоў). Такi ўлiк дапамагае акрэслiць урадлiваць збожа пры пазнейшай малацьбе. Калi з капы намалочваецца мэтэр (цэнтнер) i больш жыта, ураджай лiчыцца добрым.

Працу пры жнiвах iзноў суправаджаюць песнi. Найстарэйшым iх цыклам з’яўляюцца песнi па напеву “Ой, чыя то волока”. Шмат песняў можа жняяркамi спявацца практычна без перапынку. Iх рытмiка дапасаваная пры гэтым да характару працы, а таксама падляшскага краявiду.

Вось некалькi тэкстаў:

Ой, чыя то волока, така довга, шырока.
На юMой жэнчыкi жалi i снопочкi вязалi.
Наша панi домуе, нам вэчэру готуе.
Нам вэчэра нэмiла, пособлянка втомiлась.

(Кожыно; пособлянка гэта жняя, якая iдзе першаю)

Ходiт олень по бору, ходiт... за йiм Ясенько eдэ.
Стрeльбоньку набiвае, в оленя потрапляe.
Нэ потрапiв в оленя, потрапiв у камeня.
Нэ любi сынку вдовы, нэ будэш мiMетi долi.
Любi сынку дывоньку, будэш мiMетi доленьку.
Бо й у дiMевонькi сэрце, як вэсновое сонце.
Хоть воно хмурнэнькое, а воно тэпленькое.
А удовонькi сэрце, як зiмовое сонце.
Хоч воно яснэнькое, а воно зiмнэнькое.

(Мякiшы гм. Бельск Падляшскi)

Буяй, буяй горошэ, в чыстуMом полю хорошэ.
Бо як в купочкi станeш, буятi пэрэстанэш.
Гуляй, гуляй дiвчыно, а у свого батэнька.
Як пуMоjдэш до другого, той забудэш усёго.
I спадэ з лiчка краса, як от сонeчка роса.

(Ужыкi гм. Бельск Падляшскi)

Традыцыйныя гаспадарскiя дажынкi адбываюцца на заканчэнне працы. Жняярка або касец пакiдае апошнюю жменю збожжа на пню, з якой i лапэцьце пэрэпэлiцю. Жыта звязваецца пад калоссямi каляроваю стужкаю. Пад гэта на зямлю кладзецца каменчык засланы куском белага палатна, на што кладзецца хлеб для зайчыка. Калоссi зрэзваюцца i нясуцца дахаты, а на iх месца затыкаюцца кветкi i рабiна. Радасныя з закончанай працы жняяркi абвязваюць гаспадара пэрэвяслом (з жыта) ды нават аблiваюць яго вадою. Спяваюцца пры гэтым спецыяльныя, дажынкавыя песнi тыпу:

Ой, вылетi, вылетi пэрэпэлiчко
Бо у нас жыта туMолько, туMолечко,
Плён дзiся, плён, нашому пану у двуMор,
Бодай здоровы пановалi, на другi руMок дождалi,
Дожалi жыто под калiною, зробiлi квiMетку з рабiною.

(Рыбалы гм. Заблудаў)

Восень

На час жнiва, паводле народных прыкметаў, прыпадае канец лета i пачатак восенi. На Бельшчыне першым асеннiм святам лiчыцца дзень св. Анны – 7 жнiўня. Гаворыцца нават: «Ганна – осiення панна». Свята Спаса (Праабражэння Гасподняга 19 жнiўня), пачынае перыяд пасвячэння зямных пладоў – тады свяцiцца садавiну. Перад Спасам выпадае таксама пачаць араць пад азiмiну. На Спленне (Успенне Прасвятой Багародзiцы, 28 жнiўня) набожны люд Бельшчыны нясе ў царкву для багаслаўлення збожжавыя калоссi (зрэзаныя ў час дажынак) ды зёлкi.

Верасень стаiць пад знакам капання бульбы i засеваў. На пачатку сяўбы гаспадар молiцца i наперш кiдае ў зямлю збожжа пасвячанае на Спленне. Лiчыцца, што азiмiну трэба пасеяць найпазней да свята Уздзвiжання Крыжа Гасподняга – 27 верасня.

Разам з заканчэннем асеннiх палявых работ i зборам усiх пладоў пачынаецца традыцыйны час вяселляў. Сведчаннем таму i старыя прыказкi: «Прышла Покрова – дiMевка готова» i «На Дмiтра дiMевка хiтра». У гэтым месцы пра вяселле не будзем расказваць, бо яно належыць да сямейнага цыкла абрадаў.

Позняя восень гэта таксама час, калi ўшаноўваецца памёршых. Традыцыйным днём малiтвы за iх душы з'яўляецца Дзмiтрыеўская субота (перад 8 лiстапада). Яна праходзiць на малiтве ў храме. Здаўна iснаваў звычай да панiхiднага стала ў царкве прыносiць ежу, якая пасля раздавалася жабракам або дзедам.

Зiма

Зiма фактычна прыходзiць з пачатку посту Фiлiповкi (28 лiстапада). Ён не такi суровы як Вялiкi Пост, але мяса i малочнага есцi не належыць. Пачынаючы са свята Увядзення ў храм Багародзiцы спяваюцца калядкi. Моладзь развучвае iх клеiўшы калядную зорку – гвязду. Паасобныя яе часткi маюць свае назвы: бубон, лiцо або грудь, рогi, кутасы. Традыцыйная калядная гвязда з Бельшчыны заўсёды мае парную колькасць рагоў – найменш чатыры, найчасцей восем, бываюць i па шаснаццаць. Гэта ўжо двухрадкi, некаторыя з iх маюць механiзм, якi дазваляе абарочвацца радам у супрацьлеглыя стораны. У паасобных ваколiцах iснуюць своеасаблiвыя формы гвяздаў. У Рыбалах рагi выгнутыя ў дугу да пераду, а на лiцу бубна выцiнака з зоркамi. У Вiдаве каля Бельска рогi вельмi доўгiя i вузкiя. Асаблiва вылучаюцца крывятыцкiя гвязды, якiя па традыцыйных узорах выконвае Якуб Багацэвiч. Яны адметны белым фонам, вельмi разбудаванай, чырвонай выцiнанкай на лiцу ды рознаколернымi выцiнанкамi – вiночкамi на рагах. Майстар выконвае таксама гвязды з фанарамi, якiя завешаны на акружаючым гвязду каблуку.

Напярэдаднi свята Ражджаства Хрыстовага – Руздва сям’я збiраецца для супольнай, абавязкова постнай, вячэры‚ г.зн. коляды. Да гэтага гаспадар прыносiць у хату снапок неабмалочанага жыта‚ якi ставiцца ў покуце пад iконамi. Гэты сноп‚ залежна ад раёну Бельшчыны‚ называюць: гость, коляда, дiMед або богач. Разам з разасланым пад абрусам сенам ды падвешаным саламяным павуком, гэты снапок з’яўляецца асноўнай святочнай аздобай традыцыйнага, падляшскага дому. На калядным стале абавязкова стаiць куцця. Яна напамiнае пра вечнасць, бо i галоўная iдэя коляды – ўспамiнанне продкаў.

Пасля коляды сямейнiкi, крышку адпачыўшы, рыхтуюцца для выезду на Усяночную ў царкву. Яна звычайна пачынаецца ў дзве гадзiны начы. Ад святочнай ранiцы на вулiцах i панадворках паказваюцца каляднiкi. Спачатку малыя дзецi, пасля маладзейшая, наканец найстарэйшая моладзь, да якiх далучаюцца дарослыя. Прыходзiўшы пад дом каляднiкi гучна вiтаюць гаспадара славамi:

Ныне Хрыстос народiвсе
Весь мiр вeсeлiвсе
Мы прышлi Хрыста славiтi
Ваш двуMор вэсэлiтi
Нам i вам вeсёлым бытi
Спiватi чы нiMе.

Пасля станоўчага адказу, каляднiкi спяваюць калядку, у якой расказваецца пра Нараджэнне Iiсуса Хрыста i славiцца Бога. Калi дома ёсць маладажоны або нованароджанае дзiця яны паздраўляюць гаспадароў адпаведнаю песняй. Вось тэксты двух з iх:

Ой, ясна – красна в лузi калiна,
Ой, дай Божэ, в лузi калiна.
А шчэй краснейша Колёва жыMэна,
Ой, дай Божэ Колёва жыMена.
По саду ходiт як мiMесэць всходiт,
Ой, дай Божэ, як мiMесэць всходiт.
До сiMенi вуMошла, як зора взыйшла,
Ой, дай Божэ як зора взыйшла.
До хаты панiчыMэ сiдят,
Ой, дай Божэ панiчыMэ сiдят.
ПанiчыMэ сiдят i пытаюцьця,
Оj, даj Божэ i пытаюцьця.
Чыя то жыMена до хаты вуMойшла ,
Ой, дай Божэ до хаты вуMойшла .
На ёй сукенка двуMор повiвае,
Ой, дай Божэ двуMор повiвае.
На руцэ персцiMень аж мiняецьця,
Ой, дай Божэ аж мiняецьця.
А Коля кажэ – то моя жыMэна,
Ой, дай Божэ, то моя жыMэна.

(Пасынкi, калядка маладажонам)

По брусу, по брусу,
По цiсовому, коляда,
ПоiMехав Коля на полёване, коляда,
Заполёвав вуMон тры огороды, коляда,
В пeршум городi жыто пшэнiця, коляда,
В другiм городi яблушкi, грушкi, коляда,
В трэтiм городi вiшнi, чэрэшнi, коляда,
Жыто, пшeнiцю самi зожнeмо, коляда,
Яблушкi, грушкi самi зорвэмо, коляда,
Вiшнi, чэрэшнi самi зшчыкнэмо, коляда,
Дочку Алiнку вугодуемо, коляда,
Выгодуемо замуж оддамо, коляда.


(Сакi, калядка маладым бацькам)

Адпаведная рэакцыя каляднiкоў бывае, калi гаспадар не хоча iх прыняць. Тады яны крычаць пад вакном: “А в туMой хатi нэма чого датi...” або спяваюць з’едлiвыя прыпеўкi.

Вечар перад новым годам на Бельшчыне мае свае назвы – Гоготуха, Шчодры або Богаты Вэчур. Тады стол павiнен быць багатым з абавязковай бульбянай кiшкай. Моладзь у гэты вечар праводзiць своеасаблiвае калядаванне, якое называецца гоготанем, у якiм жадаюць гаспадарам ураджаю у новым годзе. Ходзячы ад хаты да хаты спяваюць:

Васiлёва матi пошла гоготатi:
Родi Божэ жыто на новое лiMето!
Звэрху колосiстэ, з споду корэнiстэ,
Коб з одного колосочка была жыта бочка,
А з одногоi колосiцi была чвiMертка пшэнiцi.

(Сакi гм. Бельск Падляшскi)

Гаспадар аддзячваецца гагатоўшчыкам, даруючы ежу. Пасля гоготаня моладзь гасцюецца i чвэрыт розныя бяззвiнныя псоты на вёсцы.

Некалькi дзён пасля Новага Году адзначаецца адно з найбольшых святаў – Вадохрышча. Яно падобна Руздву – трохдзённае. Дзень перад святам постны i называецца водяною колядою, таму што есцi пачынаюць з пасвячонай у гэты дзень вады. На водяную коляду вечарам адбываецца цiкавы абрад пасвячэння хаты i сядзiбы. Гаспадар бярэ свячоную ваду i глiнку (крэйду) ды ставячы крыжы на ўсiх дзярах дома i гаспадарчых пабудоваў, свяцiць iх. На ўваходных дзвярах у хату, побач крыжа, часам пiшацца iнiцыял С. В. (Святое Вадахрышчэнне). За крапiла служыць некалькi зрэзаных каласкоў са снапка жыта (госця, коляды, дiеда). Яны пасля пасвячэння не выкiдаюцца, а паляцца або, як апошнiя, даюцца жывёле. Салому з госця закручваюць на дрэвы ў садку.

Вельмi прыгожую афарбоўку мае святочная багаслужба на Водахрышча. Там, дзе недалёка ад царквы знаходзяцца рэчкi, iдуць на iх свяцiць ваду. Цяпер гэты звычай захаваўся м. iнш. у Мельнiку, Драгiчыне i Нарве.

Апошнiм, вялiкiм зiмовым святам з’яўляецца Стрэчанне Гасподняе, якое на Бельшчыне мае назву Громнiцi. Тады ў храмах свяцiцца васковыя свечы, якiя трэба абавязкова трымаць ўвесь год як абярог хаты ў час бураў i iншых няшчасцяў. У сам дзень свята вечарам па дамах адбываецца абрад падсмальвання валосся. Гаспадар бярэ грамнiчную свячу i чаргова, па старшынстве, падсмальвае воласы з усiх бакоў галавы. Робiцца гэта на парозе хаты, дзе над дзярыма таксама выпальваецца крыж.

Неўзабаве пасля Громнiць пачынаецца Вялiкi Пост, якому папярэднiчае вясёлы перыяд мэснiц. Галоўныя забавы адбываюцца ў чацвер, на Волосiя (в. Крывэц гм. Нарва).

З Вялiкiм Постам прыходзiць духоўная вясна.

Сямейны цыкл абрадаў.

Сям’я пачынаецца з вянчання i вяселля. Як ужо было сказана, ўрачыстасцi гэтыя спраўлялi найчасцей восенню, калi можна было на стол паставiць плады летняй працы.

Традыцыйнае вяселле на Бельшчыне гэта шматдзённае свята, якое пачынаецца фактычна нашмат раней, чым дзень самога вянчання. Вось гэтыя падрыхтовачныя этапы:

- Допыты. Да хаты дзяўчыны прыходзiла замужная жанчына са стораны хлопца, каб разпытацца ў яе бацькоў цi аддадуць дачку за яго замуж. Калi былi згодны, дамаўлялiся на тэрмiн сватаў або дiбоснубаў.
- Сваты або Дiвоснубы. Да дзяўчыны прыязджае вясельны маршалак з хлопцам, каб перамовiцца з яе бацькамi пра магчымасць вяселля.
- Розгляды. Калi станоўчы вынiк сватоў, бацька, мацi, часам з дачкою – будучаю нявестаю, едуць да хлопца прыглянуцца яго гаспадарцы, цi годны стаць зяцем.
- Лады. Бацькi хлопца прыяжджаюць да бацькоў дзяўчыны, каб дагаварыцца пра час вяселля i пасаг.
- Запрашанне на вяселле. Традыцыйна маладая просiць на вяселле са сваёю старшай дружкай, малады са сватам, нiколi абое маладыя разам.
- Паненьскi вэчур. Гасцiна ўдома маладой, у якой удзельнiчаюць дружкi i сваты. Адбываецца ў суботу напярэдаднi вяселля. Тады да малодой прыязджае малады са старшым сватам, каб выкупiць сарочку.
- Коровай. Пячэнне каравая адбываецца ў суботу замужнiмi жанчынамi – коровайнiцямi. Залежна ад ваколiцы пячэцца адзiн каравай – у малодой або два – у маладой i маладога. У Малiннiках каравай маладога вылучаецца тым, што ў круглы бохан цеста ўсаджаны галiнкi дрэва, якiя закрунуты таксама цестам. У Рыбалах пяклi двояны – два хлебы злучаныя разам. Апрача таго у маладой пяклi чатыры малыя каравайчыкi з гускамi, якiя пасля пераезду ў дом маладога, маладая кiдала на крыж па вуглах хаты. У час пячэння каравая спяваецца шмат абрадавых песняў. Вельмi мала з iх захавалася ў памяцi, у большасцi вёсак Бельшчыны ад дзесяцiгоддзяў пячэнне каравая пазбаўленае абрадавай афарбоўкi. Вось адна з каравайных песень, запiсаная ў 1976 г. ад жанчыны народжанай у 1900 г.:

Ой дэ тая господыня што й у хатi?
Нэхай iдэ коровай рошчынятi.
Ой, дэ тая господыня, што й у шубi?
Нэхай шукае до коровая котюбы.
Ой, дэ тая господыня, што й у хатi?
Нэхай шукае до коровая лопаты.

(Рыбалы, гм. Заблудаў

Першы дзень вяселля
На пачатку некалькi словаў паяснення. Паколькi абрадавы, вясельны матэрыял у розных ваколiцах разнавiдны, а рамкi гэтага матэрыялу не дазваляюць разглядаць усяго прабагатага вясельнага матэрыялу з Бельшчыны, абмяжуемся да адной вёскi. Гэта Малiннiкi ў гмiне Орля.

Пачнем ад нядзельнага рання ўдома маладой. Урачыстаць пачынае песня:

Зачынаецця, розвываецця в новум городы зiMеле,
Зачынаецця, розвываецця у Анэчкi вэсiеле.
Гэта знак бацькам, каб благаславiлi дачку. Яна стае на каленi, а яны гавораць:

Блогословляю тэбэ дiтятко, коб до Божого Дому зайехала, i шчаслiво до дому вэрнулася

Пасля спяваецца шмат песень, якiя скiраваны да малодой, тыпу:

Сыдыт Анечка за тысовым столом, з долею розмовляе.
Се добра доля, доленька моя, ЙiMедь до шлюбу со мною.
А сэ лiхая, доленька моя, плынь на морэ з водою.

Пасля нiзкi песень вясельны маршалак просiць бацькоў i сям’ю на спомагане. Бацькi i госцi падыходзяць i даюць маладой падаркi. Пры гэтым спяваецца:

Перша квiMеточка, молада Аня.
Спомагай батэньку,
Спомагай руMодненькi,
Воламы, коровамы,
Бiелымi талярамы,
Чэрвонымы чэрвонцямы...

Маладая дзякуючы абыходзiць стол i кланяецца на ўсе бакi свету. Пры гэтым прыпяваюць:

Стэлiся зэлечко, по застоль’ю йдучы,
Кланяйся Анэчко до шлюбу едучы....

Пры ад’ездзе да шлюбу, як маладому, так маладой спяваецца песню:

Колесом сонэчко, я в гору едэ,
Молад(ы)ая Аня (Ваня) до шлюбу едэ.

Вянчанне, калi дзяўчына з Малiннiк, адбываецца ў прыхадской царкве ў Падбеллi. Пасля ўрачыстасцi вясельнiкi напраўляюцца да дома маладой, дзе чакае ўжо вясельны стол i гулянка (наадварот, калi малады iдзе жыць да цесцяў – у прыступы або прымы, першы дзень вяселля адбываеца ў яго доме). Чакаючы маладых з вянцу каравайнiцы спяваюць песнi, тыпу:

Выйдэмо, послухаймо, чы нэ дуднят колёса,
Чы нэ йiMедэ Кузьма й коса.
або
Iдэмо гукаючы, двой дыток шукаючы,
Одного шлюбёного, другого родзоного.

Як ужо прыедуць, маладых саджаюць у цэнтральным месцы, пад iх на лаву кладуць авечу шкуру. Напачатку спяваюцца песнi накiраваны да маладых, а у ходзе гасцiны пачынаюць спяваць вясёлыя прыпеўкi, накiраваныя да маршалка i старэйшага свата. За поўнач пачынаецца вясёлы торг за пасцель маладой. Пасля спяваюцца развiтальныя песнi маладой з бацькамi:

Ходы, батэньку, повэчэраем з тобою,
Повэчэравшы, возьмэм подiMел з тобою.
Тобiе хата, тобiMе сыны, комора,
А мнiе молодуMой скрыня, пэрына й корова.

Для маладой не здымаюць вэлюна. Едзе ў iм да хаты маладога, i там толькi здымае яго старэйшая дружка. На прывiтанне маладой, на парозе дома яе цесцяў, спяваецца:

Нэ буйся нэвiMестко, добрэ тобiе будэ,
Самы жорна мэлют, сама ступа товчэ,
МэдвiMедь хлiеба напэчэ, спуMод пiMечы вода тэчэ.

Прыданэ або пэрэзва

Гэта другi дзень вяселля, якi праходзiць у доме бацькоў маладога, дзе ўжо ўначы пераехала маладая. Пад вечар вясельнiкi з яе боку прыязджаюць да маладога адведаць сваю нявесту i прывезцi галоўную частку яе пасагу, гэта значыць прыданэ. Паводле даўняй традыцыi, знакам, што едзе прыданэ з’яўляецца чырвоны сцяг, якi трымае адзiн з мужчын, стоячых на возе з куфрамi маладой. У мiжваенны час ў Малiннiках чырвоны сцяг замянiўся бела – чырвоным, калi ўлады засудзiлi адных вясельнiкаў за прапаганду... камунiзма. Прыданэ вязуць з сабою таксама прыгожа прыбраную курачку – прыданачку. Яна бывае вельмi камiчным элементам гэтага абраду.

Надзея Сахарчук з Малiннiк, ад якой запiсвалася малiннiцке вэсiеле, гаворыць пра гэты абрад:

Едут вэчэром до молодого, убэрут курочку – прыданочку, на вуоз поставят сундук, зробят флаг бела-чырвоны, сундук трэба выкупiты.
Вось некалькi прыпевак, якiя тады спяваюць:

1.
Мы до Вас прыехалi нэ пыва попываты,
Нэ хлiMеба поiMедаты, но Анэчку одведаты...
2.
На двор’iе колодэць i выдро, дэсь нашэi Анi нэ выдно,
Сэ замкнулi в коморы – пустiMетэ, Сэ послалi по воду – вэрнiMетэ.
3.
Дайтэ прыданам волю, на скрыню – комору,
На коны – стайныцю, на прыдане свытлiцю...

Пасля гэтых песень маладая выходзiць з хаты i вiтаецца са сваiм вяселлем. Калi выкупляць яе пасаг, маладая выймае з куфраў саматканыя вырабы: ручнiкi, дываны, абрусы, посцiлкi. Па iх ацэньваецца здольнасць дзяўчыны. Частку з гэтага даруе яна паасобным сямейнiкам: бацькам, братам, сёстрам ды хрышчоным мужа. Калi мацi атрымлiвае такi падарак, прыспеўвае:

Ой, тэпэр я высока
Ой, тэпэр я шырока,
Ой, тэпэр рад стала
Што й нэвiMесткi дождала.

Вяселле не канчаецця на панядзелку. У чацвер найблiжэйшая сям’я збiраецца на вэсiельну гостiну ў хаце маладога, а ў суботу ў хаце маладой.

Прадстаўлены план вяселля з Малiннiк на Бельшчыне хаця схематычны, паказвае ягоны традыцыйны каларыт.

Хрысцiны

Традыцыйныя хрысцiны, хаця не так абрадава багатыя як вяселле, на Бельшчыне маюць таксама шмат асаблiвасцяў.

Нованароджанае дзiця набожныя жыхары Бельшчыны стараюцца назваць iмем таго святога, якога памяць выпадае ў дзень нараджэння дзiцяцi. На хрышчоных просяцца абавязкова асобы глыбока веруючыя, паважаныя ў грамадзе. Таму даўней бывалi людзi, якiя хрысцiлi i па некалькi дзесяткаў дзетак. Незадоўга пасля родаў iдуць да мамы ў адведкi. Пераважна гэта замужнiя жанчыны; яны нясуць з сабою ежу. Прывiтаўшыся з мацi, жанчыны падыходзяць да дзiцяцi i абавязкова гавораць: “Якое брыдке дiтя”. На пытанне пра яго iмя, мацi адказвае: “Соня” або “Тiхунь” (адпаведна: дзяўчынка цi хлопец). Гэта па тое, каб дзiця добра спала. Настрой адведак звычайна вельмi радасны, перапоўнены вясёлымi прыпеўкамi, прыкладам:
Ой, выпiла, выхiлiла, сама сэбэ похвалiла,
А я з доброго роду, п’ю горэлку як воду...

Рыхтуючыся да самых хрысцiн хрышчона павiнна прыгатовiць хрышчонку для дзiцяцi ды наварыць i прыбраць кашу, хрышчоны жа купляе крыжык. У некаторых мясцовасцях Бельшчыны захавалася сведчанне пра абрад нясення кашы. Кума бярэ мiску з кашаю i нясе яе над галавою праз вёску да дому бацькоў. Людзi, што яе суправаджаюць спяваюць песню:

Клёном-лiстом дорожэнька прыпала,
Я й, Марыся, по бабулю послала.
Бывай, бывай, бабуленько у мэнэ,
Ест у мэнэ мiMед, горiMелка для тэбэ,
Ест у мэнэ постiMель бiMела выспiсся,
Ест у мэнэ постiMель бiMела выспiсся.
(Краснэ Сэло гм. Боцькi; у наступных куплетах мянялася толькi асоба: матуля, батэнько, братiк i г. д.)

Каша, якая трапляла на хрысцiнны стол да бацькоў дзiцяцi, раздаецца ўжо пасля таiнства Хрышчэння, якое найчасцей адбываецца ў царкве або плябанii. Чакаючы на кумоў з дзiцём, запрошаныя госцi iнтануюць лiрычныя песнi. Iх змест вельмi трапна паказвае духоўны стан мацi пасля родаў, калi яна вельмi патрабуе як мага часцей бачыцца са сваёю найблiжэйшаю сям’ёю. Вось тэксты двух з такiх песень:

Ой, гаю ж муMой, гаю, гаю зэленэнькi,
Чом на тобiMе гаю лiсточок друMобнэнькi.

Ой, хоч вуMон друMобнэнькi, алi всё колышэ,
Братiк до сэструMонкi друMобны лiсты пiшэ.

Ой, пiшэ вуMон пiшэ, младшы одсылае,
Чом брат у сэструMонкi в госцях нэ бывае.

Чы коня нэ мае, доруMожкi нэ знае,
Чы од мiленького долечкi нэ мае.

Я й конiка маю, доруMожэньку знаю,
Но од мiленького воленькi нэ маю.

(Павлы гм. Заблудаў)

Ой, давно, давно я роду была,
А дэ ж тая дорожэнька – дэрном заросла.

Дэрном заросла, плылом запала,
Чэрвонэю калiною понавешала.

Як я i схочу, дэрно посечу,
Чэрвонэю калiнкою в пучкi повяжу,
I до своiMе родiнонькi орлом залiчу.

Ой, орлом, орлом, шчэ й орлiцею,
Я й до своiMе родiнонькi зазулiцею...

(Тыневiчы Вэлiкi гм. Нарва, фрагмент)

Дзiця ўжо ахрышчана, пачынаецца святочны абед. У цэнтры сядзяць кумы, перад iмi стаiць мiска з кашай – яна сваёй сiмволiкай спалучае хрысцiны з iншымi абрадамi: калядою цi памiнальным абедам. Агульны сэнс усяго – Уваскрасенне; зерне бо сiмвалiзуе вечны кругазварот жыцця, яго безупыннае абнаўленне.

Каша ў абрадзе хрысцiн спаўняе такую ж ролю, што каравай на вяселлi. Яе дзеляць памiж гасцямi, а тыя даюць нейкi грош на ўспамаганне мацеры. Раней, калi дзецi прымалiся дома, палавiну “з кашы” аддавалi бабцы – павiтусе. У час раздачы кашы кожнаму госцю па чарзе спяваецца:

Ой, чый то город нэ городжоны,
ВасiлюMoв город нэ городжоны.
ПуMойдэм Марысю, огородiмо,
Огородiмо, отынуемо.

Ой, чый то город нэ городжоны,
МiхалуMoв город нэ городжоны.
ПуMойдэм Грышэчка, огородiмо,
Огородiмо, отынуемо...

(Бельск Падляшскi – Студзiводы)

Хрысцiны прадаўжаюцца ў што раз весялейшым настрою. Увага гасцей скiравана перш за ўсё да кумоў. Iм прысвячаецца шмат жартоўных песень i прыпевак. Вось дзве з iх:

Ой, прышов кум до кумы, а кума мые ложкi.
Ой, покiнь кума ложкi пожартуемо трошкi.

Ой, прышов кум до кумы, а кума мэтэ хату.
Ой покiнь кума хату, пуMойдэмо у загату.

Ой, чы ты кумэ п’яны, ой, чы ты опонтаны.
Ой, возмiсь кумэ ума, а то ж я твоя кума.

Ой, пошов кум гулiцею, i кума гулiцею,
Махнув кум рукавом, а кума спуднiцею.

(Дуб’яжын гм. Бельск Падляшскi)

Кума моя, кума моя, кума любленая,
Чом у тэбэ рубашына нэ обрубленая.

Сухэ лiMето было, колопэль нэ стало,
Рубашына по колiMена, рукавуMов нэ стало.

(Кнорозы гм. Бельск Падляшскi)

З кумамi таксама звязана дзеянне гуцання. Iх паасобку саджаецца на лаўку i падкiдваецца ў гору. Падобнае адбываеца i з маладымi на вяселлi.

Каб не надта дакучаць мацi i дзiцяцi ў цеснай хаце, вясёлыя хрысцiнныя госцi даўней старалiся на вечар перанесцiся ў карчму. Залежна ад пары года, едучы возам або санкамi, госцi спявалi:

Сёлом еду, сёлом еду, корчмы нэ мiнаю,
Дай шэнканкi горыMэлочкi, хоч грошы нэ маю.

Ой, хоч маю, хоч нэ маю, плачу дулярамi,
А муMой мiлы чорнобрывы орэ за горамi.

ПосiMею я конопэлёк, вжэ й час выбератi,
Наварыла тэшча пiва зятя частоватi.

Ой, хоч частуй, хоч нэ частуй нэ буду я пiтi,
Хорошую дочку маеш той буду любiтi.

НасiMею я конопэлёк коло доруMожэнькi,
НагнiMевавсе муMой мiленькi чэрэз воруMожэнькi.

А я тые конопэлькi косою iскошу,
А я тые воруMoжэнькi людьмi пэрэпрошу.

Просiв отец, просiла мать, просiла родiна,
Нэхай ёго пэрэпросiт лiхая годiна.

(Кнорозы гм. Бельск Падляшскi)

Калыханкi

Дзiця ўзрастаючае ў атмасферы любвi з першых дзён жыцця чуе над калыскаю ласкавыя спевы бацькоў, дзядуляў. Песнi калышуць да сну, супакойваюць, вучаць мовы, у меру ўзрастання разбуджаюць уяўленне i павучаюць. Героямi калыханак з’яўляецца перш за ўсё звярыны свет: кот, мышка, бусел, жабка... Вось адна з даўжэйшых калыханак:

Люлi, люлi, люлi
Пошоў куток на гулi,
Одморозiў лапкi
Прышоў грэцця ў хатку.

У хатку погрэцця,
Нэма дэ подецця
УлiMез бы на палаткi,
Но боiцця маткi.

ПолiMез бы на вышкi,
Но боiцця мышкi,
Там мышы дурэлi
Коту хвуMост об’елi.

Пошоў котiк у лесок
I знайшоў поясок
А кошэчка забрала
I дiтятi оддала.

Пошоў куMот под мосток
Злапаў рыбу за хвосток
Чы самому з'естi,
Чы дiтятi нэстi.

Думаў котiк, думав
Думав i прыдумав,
I сам разiк укушу
I дiтятi прынэсу.

(Рыбалы гм. Заблудаў)

Жыццё сям’i, згоднае з традыцыяй, надзеленае верай i любоў’ю, пашанаю да старэйшых, сваякоў, памяццю пра продкаў – гэта найлепшае выхаванне дзiцяцi. Яно становiцца тады натуральным пераемцаю ўсяго найлепшага, што сведчыць пра тоеснаcць роду, групы, народу. Толькi чалавек з багатым багажом духоўнай уражлiвасцi да сваёй культуры можа стаць паўнацэнным сустваральнiкам сваёй Малой i Вялiкай Айчыны.

пiсанае ў снежнi 2002 года