Zmień język artykułu: BEZmień język artykułu: PL

ilo&friends упершыню з новым альбомам!

9 снежня запрэзэнтуем наш другі альбом (і не толькі), на якім свой музычны талант на фартэпіяна прэзэнтуе Ігар Лукашук (ЗБМ) ды беластоцкі геній саксафона - Клаўдзій Багусловіч (Herion).

Запрашаем на супольнае святкаванне, бо менавіта ў гэтым годзе споўнілася нам 5 гадоў.

Пачыняем у 20.00 гадзінаў супольна з гасцьмі і сябрамі, на якіх шчыра разлічваем.

ilo&friends - снежанскай парой разагрэем атмасферу электра-акустычнымі гукамі, якія можна было дагэтуль пачуць у малых мясцовасцях Падляшша, але таксама ў такіх гарадах як Кракаў, Варшава, Торунь. Пабывалі мы ў гасцях на фэстывалях "Бардаўская восень", "Басовішча", "Іншае вымярэнне", "Дні сучаснага мастацтва" ў Беластоку. Сваім здабыткам лічым таксама супольны з „Grupą Przejściową” спектакл "Тоеснасць".

Хто нас яшчэ не пасмакаваў, няхай паспрабуе 9 снежня 2010 у Адэоне (Odeon jazz club, Akademicka 10/1, Białystok)

Гасцям са сланечнікам - дыск у падарунак!

Больш нас і нашай музыкі на http://www.myspace.com/ilofriends

Запрашаем!