Aktualny język artykułu: BE

Дзяніс Філіпенка

Дзяніс Філіпенка

Дзяніс Філіпенка

Dzianis Filipienka - Stroncyi

Творчы шлях Дзяніса Філіпенкі распачаўся яшчэ ў студэнцкія гады ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства, але ён аніяк не падпадае пад магчымыя ўяўленьні пра батанікаў. Працуе Дзяніс у творчым саюзе са Зьміцерам Язьвінскім у гурце Rahis. У 2008-м пачалася праца над студыйным запісам. Зараз хлопцы маюць выдадзены максі сінг, які па-новаму прэзэнтуе вядомы раней пераважна па канцэртах, кватэрніках і акустычных «хатняй» якасьці запісах гурт.

Нягледзячы на тое, што Дзяніс сам прызнаецца – не лічыць сябе сапраўдным бардам, у Бардаўскай восені прыняць удзел яму цікава. Але не дзеля перамогі, проста зайграць.