Aktualny język artykułu: BE

Без моладзі няма нацыі

Без моладзі няма нацыі, таму што нацыя - гэта працэс з працягласцю на пакаленні.
Беларуская нацыяыальная меншасць у Беластоцкім Краі яшчэ ўсё фармуецца. У пасляваенны час існавала яна як вясковая этнаграфічная група. У яе агульнаграмадскай свядомасці асобная іншасць зводзілася да рзлігійна-праваслаўнай тоеснасці і, часткова, моўнай асаблівасці, (м.інш няпольскі акцэнт у польскамоўі). Характэрна, што ўтвораныя беларускія школы беспраблемна самаліквідаваліся, нярэдка ў выніку патрабавання саміх бацькоў, заклапочаных будучынёю сваіх дзяцей у Польшчы.
У адпаведнасці з такой сітуацыяй адбывалася палітыка афіцыйных уладаў да беларусаў. Ім яны ўяўляліся накшталт кашубаў, шлянзакаў, і падобным да іх рэгіянальных з'яваў„ Нават арганізацыя Беларускага грамадска-культурнага таварыства і рэдакцыі тыднёвіка "Ніва" абгрунтоўвалася аблягчэннем паланізацыі. У іх дзейнасці не дапускалася акцэнтацыя гісторыі Беларусі як і беларускага нацыянальнага патрыятызму. Лічылася гэта праяваю беларускага на-цыяналізму, шкоднага Польскай Дзяржаве і яе камуняцкай партыі. У тагачасных медыях надзвычай рэдка згадвалася беларусаў і ніколі іначай, як толькі этнаграфічнага з’явішча. Даволі сказаць, што адзінай формай беларускай дзейнасці тае пары, якая не падлягала рэстрыкцыйным абмежаванням, былі фальклорныя спявацкія калектывы і драматычныя гурткі з вясковым рэпертуарам. Найбольш строга рэгламентавалася асвета, абмежаваная амаль цалкам да навучання беларускай мовы і яе граматыкі, /без элементаў гісторыі/. Элімінацыя гістарычных ведаў належыць да прадуманых асімілятарскіх захадаў: без ведання нацыянальнай гісторыі немагчымая нацыянальная свядомасць і фармаванне нацыі. Мова важны фундамент, але сама мова няшмат тлумачыць хто мы такія і адкуль, Адначасна з такім кліматам вакол беларускага насельніцтва ўсяляк перапыняўся кніжны друк, хаця б чыста літаратурны.
Цэнзарскі і сакрэтна-паліцэйскі вышук беларускіх нацыянальных аспектаў у публікацыях дасягнуў паранаічнага дна ў дэкаду Герка, апавяшчэння маральна-палітычнага адзінства народу Польшчы. Пачаўся адкрыты наступ на беларушчыну, адміністрацыйную - хоць не раптоуную - ліквідацыю дазволеных уладамі структураў. Даходзіла да шызафрэнічных нападак на "Ніву" за тое, што падкрэслівала яна адданасць беларусаў ідэям сацыялізму. Тая ж "Ніва" павінна была перастаць быць беларускім тыднёвікам, але ўсяго толькі беларускамоўным выданнем для польскага насельніцтва. Трэба падкрэсліць, што дэградацыяй беларускай нацыянальнай меншасці займаліся найактыўна мясцовыя палітыкі беларускага паходжання з-пад Гайнаўкі, Бельска, Гарадка. Карэнныя палякі ў адрозненне ад іх паводзілі сябе ганарова і за вельмі ке наступалі нам "на хво-ст". Бяда была з тутэйшымі асімілянтамі.
Так было да 1980 году, да выбуху ў Польшчы "Салідарнасці". Некаторыя беларускападобныя партыйцы змянілі тады фронт, пашыўшыся ў польскія шавіністы ды каталіцкія клерыкалы; давалася ім тое параўнаўча лёгка, базуючы на змаганні з беларускасцю, або і праваслаўем, Рыма-каталіцкі клір рашуча процібеларускі ў нас.
Калі здавалася, што беларускую нацыянальную меншасць чакаюць ужо капцы, амерыцкае дажыванне яе рэшткаў, кедабойкаў, раптам здарыўся цуд (!), У настаўшую свабоду выйшла на арэну падзей беларуская моладзь. Перш за ўсё студэнцтва, якое неўзабаве аформілася ў Беларускае аб'яднанне студэнтаў. Адміністрацыйныя ўлады, вядомая справа, супрацівіліся, але дапамагла студэнтам аўтаномія польскіх універсітэтаў, на тэрыторыі якіх не абавязвалі шматлікія афіцыйныя забароны. З'явілася паўяўнае беларускае моладзёвае падпольніцтва, на працягу амаль усяго ваеннага становішча ў Польшчы, (1981-87).У тыя гады нелегальшчыны канчаткова ўзнікла беларуская нацыянальная меншасць як палітычная і культурная катэгорыя. Выходзілі ў падполлі або паўлегальна беларускія часопісныя ды кніжныя выданні (дзейнічала, напрыклад, Беларускае Незалежнае Выдавецтва).

Выходжанне маладых на першапланавыя ролі мела тут характар — іншы раз гвалтоўны, прабойны. У настроі класічнага канфлікту дзяцей з бацькамі. Пакаленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства - акрамя літаральна некалькіх выключэнняў - не падтрымала маладабеларускага руху, што на першы погляд можа падацца дзіўным.
Бацькі актывістаў Беларускага аб'яднання студэнтаў, як і паслейшага Звязу беларускай моладзі засталіся пакаленнем этнаграфічных беларусаў, якіх задавальняў народны фальклор, песні і танцы, усякія фэсты і нічога болей. Яны не былі яшчэ беларускай нацыяй, беларускай нацыянальнай меншасцю, ано рэгіянальнай асаблівасцю польскай тэрыторыі. Паўночна-усходнім каларытам краіны.
Дочкі і сыны ўжо ведалі гісторыю Беларусі ад Рагвалода ў дзесятым стагоддзі да Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" у нашы дні. Хадзілі пад знакамі Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга. Гаварылі па-беларуску не адно ў заціхлай вёсцы, але і на шумных бульварах Польшчы і далей, Еўропы. Іх свет не канчаўся ў акруговым Беластоку, а філасофія быту не фіналізавалася ў царкве, але ў канкрэтыцы нацыянальнае ідэі. Гэта былі нарадзіны беларускай нацыі Еўропы. У апошнія дэкады дваццатага стагоддзя ў другім тысячагоддзі ад Хрыста.
Можна мець жаль да старых, што гэта не яны дабіліся нацыянальных вышыняў, ашчаджаючы нашчадкам высілкаў на змаганне быць сабою. Каб пайсці ўглыб жыцця, у развіццё. Але сталася як сталася, бо магчымасці бацькоў аказаліся мізэрнымі, матэрыяльна ды інтэлектуальна, Займаліся выжываннем і, дзякаваць Богу, адукаваннем дзяцей.
Трэба ганарыцца тым, што змена пакаленняў у нас не закончылася татальнай катастрофаю беларускай нацыянальнай меншасці, а яе росквітам і навечным культурна ўмацаваннем. Цывілізацыйная рэвалюцыя, што адбываецца на нашых вачах, ліквідуе традыцыйнае грамадства, а ў ім вёску - вясковасць як след феадалізму. Гарадызацыя пераўтварае беларусаў у партнёрскі элемент, змяняе грамадскі стэрэатып беларускай мовы з сялянскай у інтэлігенцкую. Генік з пушчанскай Старыны канчае варшаўскі ўніверсітэт, селіцца ў Беластоку, стаецца паўнафарматным нацыянальным дзеячам роўным з польскімі. Разумее, што можна выйсці ў людзі тады толькі, калі не будзеш зацюканым, пасляпаншчынным, селянінам, які саромеецца свайго радаводу, Хочаш быць вартым чалавекам, дык будзь сабою, гэта значыць: беларусам! Генік не быў і не будзе ў Беларускім грамадска-культурным таварыстве, створаным камуністамі, бо ў гэтым таварыстве адсутнічае высокі дух, а усё музыканяць ды спраўляюць рытуалы "апошніх індзейцаў Еуропы". Сіроты сацыялізму, гарадскія адшчапенцы ўсходнеславянскага племя праваслаўных. Беларусы - не беларусы, рускія - не рускія, мабыць украінцы - але дзе тая Украіна, за гарамі-лясамі... Праваслаўныя палякі, але такіх ніколі не было ў кэталіцкай Польшчы, падватыканскай. Словам - трагедыя тых, хто не стаў натуральнай сабе нацыяй, (г.зн. беларусамі).
Маладыя беларусы перастаюць быць маладымі, I у іх нараджаюцца дзеці, унукі "апошніх індзейцау Еўропы”. Вырастаюць з іх нармальныя людзі, што не азіраюцца за сябе, гаворачы па-свойму, па-беларуску. Гэта гіганцкі здабытак нам, Тым большы, што ў іх заусёдная альтэрнатыва адмежавацца ў польскасць. Палякамі ў нас робяцца тыя, у каго слабы характар або недавучанасць. Стацца палякам прасцей, не трэба столькі інтэлігентнасці ані праяваў волі, Так у старажытнасць Рымская Імперыя асімілявала ўсе навакольныя дзікія народы, не даючы рады раманізаваць аднак жа грэкаў, бо інтэлігентных у сваей масе. Заганарыўшыхся сваім уласным. Падобная няўдача ўпаткала Расійскую Імперыю, надумаўшую русіфікаваць палякаў,
Працэс асіміляцыі спыняецца на парозе нацыянальнай інтэлігентнасці. Замурзаны Ванька з Каралёвага Стойла не будзе ганарыцца сваім, бо ў яго і без беларускасці цяжкі лёс.
Мацаванне беларускай нацыянальнай меншасці адбываецца дзякуючы маладым інтэлігентам, якіх у гады Беларускага грамадска-культурнага таварыства налічваліся адзінкі, прычым прымітыўна закамплексаваныя патомным мужыцтвам. Чаму пакаленне бацькоў не вылучыла нацыянальных лідэраў, хоць паяўляліся такія яшчэ ў даваенныя чавы? Гэта стане зразумелым, калі ўлічым тую гістарычную акалічнаспь, што ў камуністычных умовах мела месца вайна супроць сялянства як класа ўласнікаў, непрымальнага паноўнай ідэалогіяй. Гэтая сацыяльная масакра выклікала эксодус насельніцтва ў прамысловыя гарады, апустыніўшы тэрыторыю.
Засталіся гібеючыя вёскі, што сённяшнім часам застаюцца толькі на мапах, зарастаючы маладнякамі. Таму няма выпадковасці ў тым, што беларускае нацыя-нальнае адраджэнне сінхранічнае з заняпадам камунізму. Кожная нацыя бярэцца з уласнасці, з уласнай маёмасці, зямлі і мінулага. Без паняцця “маё” не бывае айчыны, а без айчыны можна наглядаць толькі насельніцтва, заклапочанае тым, чым напхаць жывот ды прыкрыць хрыбет. Аніякага духа, ні трохі сэрца! Жывінны інстынкт вы жыць, напасціся! Напладзіцца.
Знікненне вёскі, таварызацыя сельскай гаспадаркі, пераўвасабляе беларускую нацыянальную меншасць з сялянскай у мяшчанскую. Дэмаграфічна яна паменшае, але культурна і інтэлектуальна набудзе дынамічнасці, як гэта зазвычай бывае з гарадскім элементам, Моладзь, былыя БАСаўцы, фанаты "Басовішчан, выспеляць ды стабілізуюць нашу тут нацыю. Мала таго - яны дадуць пачатак новай беларус кай нацыі ў Еўропе, а менавіта нацыі беларускамоўных беларусаў як супрацьлегласць расейскамоўных за ўсходнім кардонам, Адсюль магчымая капітальная выснова: перастанем быць беларускай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы і Еўропе, перафармаваўшыся ў беларускамоў'ны малы народ Еўропы, што пражывае ў еўразвязавай Польшчы. Усяму гэтаму паспрыялі маладабеларусы, не столькі свядома, колькі ў моц аб'ектыўных законаў грамадскага жыцця.
Дзеці беларусаў-фалькларыстаў павырасталі проста на беларусаў, як палякі на палякаў, немцы на немцаў, французы на французаў. У кожным народзе спачатку было племя і потым ужо народ, нацыя. Мы толькі што выходзім з племя, крокамі маладых, ясная рэч.

Сакрат Яновіч