Aktualny język artykułu: BE

Беларускі нацыянальны рух і краёвая ідэя

Для ідэалогіі першых палітычных арганізацый беларускага на-цыянальнага руху (БРП, БРГ, БСГ) было характэрным спалучэнне сацыялістычнайдактрыны ў яе народніцкім варыянце з праграмай беларускага культурнага Адраджэння. У 1903 г. на сваім першым з'ездзе дзеячы Грамады выказаліся за незалежную дэмакратычную рэспубліку, якая, на іх думку, з'яўлялася найлепшай формай забес-пячэння свабоды нацыянальнага развіцця. Уключэнне гэтага па-трабавання ў праграму дзейнасці партыі тлумачыцца не столькі ста-нам развіцця беларускай нацыянальнай ідэі, колькі ўплывамі лі-тоўскіх і асабліва польскіх сацыялістаў. Апошнія, як сведчаць іх праграмныя дакументы, імкнуліся максімальна ўзмоцніць сепара-тысцкія тэндэнцыі ў дзейнасці нацыянальных арганізацый і партый на тэрыторыі “гістарычнай Літвы".

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. сталася важным этапам у развіцці бела-рускага нацыянальнага руху. Толькі цяпер ён пачаў ператварацца ў істотны фактар грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Бе-ларуска-Літоўскага краю. Адбыліся змяненні таксама ў сферы ідэа-логіі. На II з'ездзе ў студзені 1906 г. БСГ абвясціла сябе “партыяй працавітай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыяналь-насцяў". Гэтая перамена была выклікана не толькі дамінаваннем кла-савага падыходу. 3 улікам далейшай дзейнасці кіраўнікоў БСГ праграмныя змяненні можна ахарактарызаваць як пэўную эвалю-цыю ў разуменні нацыі. Гэтая эвалюцыя ішла ў накірунку ад трак-тоўкі нацыі як этнакультурнай арганізацыі да яе ўспрыняцця як пэў-нага палітычна-тэрытарыяльнага аб'яднання або палітычнай нацыі-дзяржавы. Патрабаванне незалежнай дэмакратычнай рэспублікі бы-ло заменена пастулатам аўтаноміі з сеймам у Вільні. Цалкам магчы-ма, што да гэтай эвалюцыі пэўнае дачыненне мелі т.зв. “краёўцы".

Краёвая ідэалогія нарадзілася ў асяроддзі ліцвінскай шляхты, прадстаўнікі якой зачастую адчувалі сваю прыналежнасць аднача-сова да розных этнасаў. Гісторык Юльюш Бардах наступным чы-нам характарызаваў свядомасць краёўцаў: “Паводле сваёй куль-турнай арыентацыі гэта былі палякі, аднак пры вызначэнні нацыя-нальнай прыналежнасці пераважала пачуццё краёвай адметнасці, што вяло да падпарадкавання інтарэсаў польскай грамадскасці ін-тарэсам усяго Краю. (...) Яны былі ліцвінамі ў гістарычным сэнсе, што і вызначала іх пазіцыю ў палітычным жыцці".

Галоўны пастулат краёвай ідэалогіі быў звязаны з ідэяй палітыч-най нацыі. На думку краёўцаў, усе, хто ўсведамляў сябе “грамадзя-намі Краю", належалі да адзінай нацыі незалежнаад этнічнага па-ходжання і культурнай прыналежнасці. Падобнае ўсведамленне ад-нак не перашкаджала адэптам краёвасці працаваць у рэчышчы роз-ных этнічных рухаў.

Краёвая ідэалогія грунтавалася на гістарычнай памяці пра пры-належнасць беларускіх і літоўскіх зямель да Вялікага княства Лі-тоўскага. Краёўцы пастаянна апеліравалі да традыцый гэтай дзяр-жавы. Сцвярджаючы агульнасць гістарычнага лёсу ўсіх народаў былога ВКЛ, яны лічылі неабходным захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці “гістарычнай Літвы". У перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. краёўцы выступалі за аўтаномію Беларуска-Літоўскага краю з сеймам у Вільні.

Сярод тых, хто непасрэдна прычыніўся да афармлення краёвай ідэалогіі варта назваць імя Рамана Скірмунта (1868-1939). Ужо ў 1905 г. у кнізе “Оіов рггезгіозсі і ройггеЬа сЬууіІі. 5іапо\уІ5Ісо вгІасЬіу па Ілілуіе і К.іізі" (Львоў) ён фактычна сфармуляваў асноўныя пала-жэнні краёвасці. Краёвасць Р. Скірмунта перыяду рэвалюцыі 1905-1907 гг. звычайна адносяць да кансерватыўнага накірунку гэтай ідэ-алогіі, бо датычыла яна пераважна шляхты. А вось яго палітыч-ныя погляды набліжаліся да праграмы партыі “Саюза 17 кастрыч-ніка", якая знаходзілася на правым флангу расійскага лібералізму.

Адным з галоўных ідэолагаў дэмакратычна-ліберальнага ва-рыянту краёвай ідэалогіі быў Міхал Ромэр (1880-1945). Менавіта ён быў ініцыятарам правядзення ў Вільні польска-беларуска-лі-тоўска-яўрэйскіх з'ездаў прыхільнікаў аўтаноміі Літвы (красавік і травень 1905 г.). Беларусы, якіх прадстаўлялі Іван Луцкевіч і Аляксандр Уласаў, літоўскія палякі і яўрэі выступалі эа аўтаномію “гістарычнай Літвы", дзе будуць гарантаваны нацыянаяь-на-культурныя правы кожнага этнаеу. А вось літоўскія дзеячы ад-стойвалі ідэю аўтаноміі “этнаграфічнай Літвы з прылеглымі тэ-рыторыямі" і са сталіцай у Вільні. Згода так і не была дасягну-та. Але беларусы не адмовіліся ад спробаў паразумецца з літоў-цамі. Міхал Ромэр, епасылаючыся на інфармацыю з літоўскай га-зеты “ОагЫпіпІоі Ваіааа" (№ 1 за 1906, с. 7-8), паведаміў пра зварот кіраўнікоў БСГ да сацыялістычных партый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і ў першую чаргу да ЛСДП напрыканцы 1905 г. Галоўнай мэтай звароту было ідэйнаепаразуменне на пад-ставе пастулата аўтаноміі Беларусі і Літвы з агульным сеймам і ар-ганізацыйнае афармленне адзінай сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Беларусі. Магчыма менавіта кантакты з краёўцамі дэма-кратычна-ліберальнага накірунку спрыялі з'яўленню ў праграме БСГ тэзіса аб аўтаноміі.

Кантакты прыкметна ўзмоцніліся ў 1910 г., калі ў Вільні ўзнікла масонская ложа “Лучнасць", еярод заснавалыгікаў якой былі браты Луцкевічы. Гэтая ложа аб'ядноўвала прадстаўнікоў дэмакра-тычных плыняў польскага, беларускага, літоўскага, яўрэйскага і ру-скага этнасаў. У 1911 г. у “Лучнасць" быў прыняты Міхал Ромэр, які хутка стаўся прызнаным масонскім кіраўніком. Дзякуючы яго-ным асобасным якасцям, уменню пераканаць і павесці за сабой ві-ленскія масонскія ложы (у 1911 г. была створана ложа “Літва", у 1914 г. —ложа “Беларусь") сталі моцнымі цэнтрамі прапаганды краёвай ідэі. Кіраўнікі беларусжага руху (брат Луцкевічы і Вацлаў Ластоўскі) не толькі прынялі ідэю палітычнай нацыі і ідэю тэ-рытарыяльнай непадзельнасці зямель “гістарычнай Літвы", але і ак-тыўна іх прапагандавалі. Сродкам гэтай прапаганды стаў перыя-дычны друк. 3 1912 па 1915 г. у Вільні беларусамі (браты Луцкеві-чы) выдавалася рускамоўная “Вечерняя газета", а з 1912 па 1914 г.— польскамоўны “Кuгіег Кгаjоwу". Напрыканцы 1912 г. пад кан-тролем віленскага беларускага кола знаходзіліся чатыры выданні: два беларускія штотыднёвікі — “Наша Ніва" і “Саха", адно поль-скамоўнае — штодзённы "Кур'ер краёвы" і адно рускамоўнае — штодзённая “Вечерняя газета".

У праграмных артыкулах першых нумароў “Вечерней газеты" і “Кур'ера краёвага" А. Луцкевіч сфармуляваў галоўныя задачы вы-данняў, якія адвяргалі канцэпцыю этнічнага нацыяналізму і цал-кам адпавядалі дэмакратычнаму варыянту краёвасці.

“Вечерняя газета" № 1 ад 18.09. (1.10). 1912 г.пісала: “Унасніякім чынам нельга зыходзіць з інтарэсаў якой-небудзь адной нацыяналь-най групы. Ва ўмовах разнастайнасці нацыянальнага складу на-сельніцтва трэба ўвесь час мець на ўвазе інтарэеы краю, ж адзінага цэлага. Толькі ў гэтым выпадку магчыма нармальйае развіццё кож-най асобнай народнасці. Усведамленне, што ўсе мы, жыхары гэтай зямлі, з'яўляемся грамадзянамі Краю — вось нашая зыходная кроп-ка пры высвятленні патрабаванняў розных груп насельніцтва". Поў-нае задавальненне і нацыянальных, і сацыялвных патрабаванняў А. Луцкевіч звязваў з устанаўленнем дэмакратычнага ладу. Пад апошнім разумелася правядзенне ў жыццё ў поўным аб'ёме “вялікіх палажэнняў абвешчаных яшчэ Маніфестам 17 кастрычніка, 1905 г."

У праграмным артыкуле “Кур'ера" № 1 падкрэслівалася небяс-пека шавінізму, які “ўносіць у народныя масы ўзаемную нянавісць і ўнутраную барацьбу, пагражае распадам Краю і стратай ім маг-чымасці абараняцца ад людзей, якія імкнуцца знішчыць на гэтай зямлі ўсялякае пачуццё асобнасці". Між тым, “у Краі, дзе побач з літоўцам жыве паляк, побач з беларусам — яўрэй, у Краі, няшчас-ны лёс якога перадвызначыў ягонае адставанне і пазбавіў магчы-масці свабоднага развіцця, няма месца для ўнутранай барацьбы". А. Луцкевіч заклікаў усіх “грамадзян Краю" да працы на ягоную карысць і на карысць прыгнечанага народа.

Тэрмін “грамадзянін Краю", адзій з асноўных у краёвай ідэа-логіі, шырока ўжываўся на старонках “Кур'ера" і “Вечерней га-зеты". Аўтары публікацый даводзілі, што жыццёва важныя для Краю пытанні павінны вырашацца з улікам інтарэсаў усіх этна-саў Беларусі і Літвы, асуджалі праявы шавінізму і іншыя. Асновай краёвай згоды лічылася супрацоўніцтва дэмакратычных сіл усіх этнічных рухаў.

Абодва выданні пашыралі ідэалогію краёўцаў-дэмакратаў сярод грамадства Беларусі і Літвы. “Вечерняя газета" рабіла гэта сярод рускіх, але не пакідала цалкам па-за ўвагай і палякаў. У шэрагу ар-тыкулаў апошніх спрабавалі пераканаць у тым, іігго толЬкі іх шчы-ры паварот да дэмакратыі можа гарантаваць будучьййд польскай грамадскаці Беларусі і Літвы. А вось для “Кур'ера іфаёвага" па-шырэнне дэмакратычных поглядаў сярод польскай грамадскасці было адной з галоўных задач.

Краёвая ідэя выразна Прысутнічала і на старонках галоўнай бе-ларускай газеты. Уадным з артыкулаў “Нашай Нівы" адзначала-ся: “Мы, беларусы, можам верыць толысі шчырЫм расійскім прагрэсістам, каторые зрадніліся з нашым Краем, лічаць сябе гра-мадзянамі нашай старонкі".

Збліжэнню пазіцый краёўцаў і кіраўнікоў беларускага руху спры-ялі таксама тыя крокі, якія прадпрымалі асобныя краёўцы. Пры-чым гэта датычыць не толбкі краёўцаў дэмакратычна-ліберальна-га накірунку. ІІаводле інфармацыі Севярына Выслоўха фінанса-вую падтрымку “Нашай Ніве" аказваў Раман Скірмунт. Ён жа ў 1907 г. спрабаваў стварыць Краёвую партыю Беларусі іЛітвы. Паводле ягонага праекта яна павінна бьша стаць свайго роду Кра-ёвым саюзам з трыма партыйнымі філіямі — польскай, літоўскай і беларускай. Філіі мелі высокі ўзровень самастойнаеці, хаця і па-вінны былі ўзгадняць свае дзеяюгі з кіраўніцтвам Саюза. Ажыц-цявіць гэты намер не атрымалася, але кантакты Рамана Скірмунта з беларускімі палітыкамі ў паслярэвалюцыйны перыяд прыкметна ўзмоцніліся. Ролю пэўнага пасрэдніка адыграла вядомая фундатар-ка беларускіх культурных праектаў княгіня Марыя Магдалена Ра-дзівіл. Яе дом у Менску і палац у Кухціцах Ігуменскага павета ста-лі месцамі сустрэч Р. Скірмунта з братамі Луцкевічамі, Вацлавам Івагіоўскім і Аляксандрам Уласавым. Гаворачы пра Р. Скірмун-та таксама трэба мець на ўвазе паступовую беларусізацыю ягонай свядомасці. Зрэшты, яшчэ ў 1906 г. падчас адной з кулуарных раз-моваў у Думе ён назваў сябе “беларусам". 3 віленскага асяроддзя краёўцаў-палякаў дэмакратычна-ліберальнай арыентацыі ў белару-скім руху актыўна працавалі Язэп Манькоўскі і Аляксандр Заштаўт.

Можна зрабіць выснову, што ў паслярэвалюцыйны перывд кра-ёвая ідэалогія становіцца часткай ідэйнага падмурку беларускага руху. Па меншай меры, кіраўнікі беларускага руху актыўна эксплу-атуюць гэтую ідэю з мэтай максімальна пашырыць сацыяльную і эт-нічную базу беларускага руху і ўзмоцніць яго пазіцыі зданамогай уплывовьіх палітычных саюзнікаў.

АналЬ крыніц, якія маюцца ў нашым распараджэнні дазваляе ка-заць пра даволі прагматычнае выкарыстанне беларусамі краёвай ідэалогіі, У краёвасці яны бачылі сродак, які дазволіць узмоцніць пазіцыі беларускага этнасу ў нацыянальна-культурным і грамад-ска-палітычным жыцці Беларусі і Літвы. Так, напрыклад, агітацыя на старонках “Кур'ера" неабходнасці паразумення палякаў з бела-русамі аргументавалася між іншым адсутнасцю выразных перспектываў далейшага развіцця польскага руху ў Беларуска-Літоўскім краі. Да гэтага трэба дадаць перакананне кіраўнікоў беларускага руху, што беларускія і літоўскія палякі з'яўляюцца толькі нашчадкамі паланізаваных літоўцаў і беларусаў. Такая пазіцыя нараджа-ла патрабаванні, каб польская грамадскасць працавала дзеля раз-віцця свядомасці беларусаў і літоўцаў.

Відавочны “беларускі ўхіл" краёвасці Антона Луцкевіча і іншых дзеячаў нашаніўскага кола, якія разумелі краёвасць як сужыццё розных этнасаў Краю. У гэтым сужыццці яны імкнуліся забяспечыць за беларусамі лепшыя ўмовы. А. Луцкевіч спадзяваўся, што прапа-ганда ідэі палітычнай нацыі на польскай і рускай мовах паспрыяе далучэнню да беларускага руху русіфікаваных і паланізаваных бе-ларусаў і тым самым пашырыць яго сацыяльную базу.

Пачатак сусветнай вайны, адступленне расійскіх войскаў з тэрыторыі “гістарычнай Літвы" на нейкі час паспрыялі актывізацыі краёвай ідэі. Напрыканцы 1915 г. у Вільні, акупаванай германскімі войскамі, было абвешчана існаванне Часовай Рады Канфедэрацыі Вя-лікага княства Літоўскага. Рада выступала за дзяржаўную незалеж-насць “гістарычнай Літвы". Пастулат аўтаноміі Краю ператварыўся ў ідэю дзяржаўнай незалежнасці беларускіх і літоўскіх зямель. Но-ваўтвораная дзяржава павінна была гарантаваць усім яе этнасам права на свабоднае культурнае развіццё. Часовая Рада аб'яднала дзеячаў розных этнічных рухаў, а ініцыятыва яе стварэння належа-ла беларусам (Іван Луцкевіч). Аднак выпрабавання часам яна не вытрымала. Абвастрэнне міжэтнічных адносін (асабліва польска-літоўскіх), да чаго сваю руку прыклалі прадстаўнікі германскай аку-пацыннай адміністрацыі, хутка зруйнавалі гэты праект. Краёўцы йаогул аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадска-палі'п.ічнага жыцця. Але беларусы засталіся прыхільнікамі краёвай канцэпцьгі дзяржаўнасці. Яны яшчэ працяглы час выступалі за ўтварэнне бе-ларуска-літоўскай федэрацыі або канфедэрацьгі.
У сакавіку 1917 г. Антон Луцкевіч успецыяльным мемаравдуме, дасланым канцлеру Германіі, сфармуляваў галоўную мэту белару-скага руху: “стварэнне з трох аб'яднаных абласцей — Беларусі, Літ-вы і Курляндыі, занятых нямецкімі войскамі, незалежнай дзяржаў-най арганізацыі". Сталіцай гэтай канфедэрацыі бачылася Вільня.
1 верасня 1917 г. сход віленскіх беларускіх арганізацый накіра-ваў тэлеграму ў германскі рэйхстаг, у якой выказваў надзею, што Германія дапаможа “рэалізацыі палітычных ідэалаў, падзеленага фронтам 9-мільённага беларускага народа, на падставе адзінства з этнаграфічнай Літвой і Курляндыяй". Аналагічныя дакументы накіроўваліся палітычным кіраўнікам Германііі пазней.

Літоўскія дзеячы не прынялі гэтай ідэі. Яны цвёрда стаялі на пазі-цыях утварэння монанацыянальнай дзяржавы ў межах “этнаграфіч-най Літвы з прылеглымі тэрыторыямі" і са сталіцай у Вілыгі. На гэ-тым шляху яны знаходзілі ўсё болыыую падтрымку з боку герман-скіх уладаў. Аднак беларусы паспрабавалі перахапіць ініцыятыву.

У верасні 1917 падчас сходу беларускіх арганізацый Вільні было прынята рашэнне аб правядзенні Беларускай канферэнцыі. На ёй павінны былі быць прадстаўленымі ўсе беларускія арганізацыі, што дзейнічалі на захад ад фронту. Галоўнай мэтай прадстаўнічага схо-ду была каардынацыя намаганняў у справе будаўніцтва ўласнай дзяр-жаўнасці ў саюзе з літоўскай нацыяй. Землі ўсходняй і цэнтральнай Беларусі планавалаея далучыць да “гэтай самабытнай дзяржавы".

Напрыканцы лістапада быў створаны Арганізацыйны камітэт. Яго сябры на старонках беларускай газеты “Гоман" (рэдактар Язэп Са-лавей) заявілі, што перад беларускім рухам з заходняга боку фронту стаіць двайная задача — культурна-нацыянальнае і палітычна-дзяр-жаўнае самавызначэнне. Галоўнай мэтай абвяшчалася стварэнне ўласнай дзяржаўнасці ў межах Беларуска-Літоўскага краю.

У Арганізацыйны камітэт між іншым увайшлі браты Іван і Ан-тон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Салавей, Казімір Шафна-гель, ксёндз Уладыслаў Талочка, іераманах Савацій, В. Святаполк-Мірскі. Склад Камітэта сведчьвдь пра спробу арганізатараў аб'яд-наць усе сацыяльныя колы беларускага грамадства. Гэтаму павін-на была епрыяць таксама публікацыя ліста Казіміра Шафнагеля “Да нашай краёвай інтэлігенцыі".

Аўтар, землеўладальнік з Гарадзеншчыны, пісаў пра трагізм ста-новішча беларускага селяніна, пакінутага сваёй штэлігенцыяй. Ён заклікаў прадстаўнікоў замоадых колаў грамадства беларускіх зямель усвядоміць «очывістую праўду — праўду тэрытарыяльнум?, а хутка пэўне ўжо і праўду палітычную: што вы —грамадзяне Літ-вы і Беларусі, яе сыны — значыць: “літвіны" або “беларусы"». К, Шафнагель пераконваў: “Паваротдагэтагаадвечнагасамавыз-начэньня (...), паварот згодлівы з вашым паходжэньнем і трады-цыяй, ня толькі ня будзе вас ганьбіць, а наадварот, прынясе вам чэсць, бо звяжэ вас з народам,бо дасць вам аснову бмту, бо вас узмацуе і падніме". Гэты зварот у духу краёвасці быў разлічаны на далучэнне да беларускага палітычнага руху частківышэйшых са-цыяльных колаў мясцовага грамадства. Аде сярод бодьшасці прад-стаўнікоў гэтых колаў ён.выклікаў пераважна крытычныя заўвагі.

1 тым не менш намаганні арганізатараў не былі цадкам дарэмнымі. Кан4) ерэвдыя працавала з 23 па 25 студзеня 1918 г. Вьшіко-выя дакументы сведчаць, што пэўная кансалідацыя была дасягну-та. Прадстаўнікі беларускіх арганізацый пагадзіліся з раней вы-працаванай віленскім беларускім асяродкам канцэпцыяй белару-скайдзяржаўнасці: “Будучы глыбока перакананы, што тодькі поў-ная дзяржаўная незалежнасць можа забяспечыць беларускаму народу магчымасць усебаковага эканамічнага і культурна-нацыя-нальнага развэдця (...) прадстаўнікі беларусаў (...) патрабуюць, каб акупаваныя літоўска-беларускія земді ўтваралі незалежную дэмакратычную дзяржаву, якая б складалася з двух падставовых нацыянальна-тэрытарыяльных адзінак — беларускай і літоўскай, цес-на звязаных з незалежнай Курляндыяй". Сталіцай дзяржавы павінна была стаць Вільня. Упершыню ідэя беларускай дзяржаўнасці (няхай у саюзе з Літвой) прагучала як патрабаванне значнай часткі беларускага народа. На канферэнцыі была абрана Віденская Беларуская Рада, якая павінна была каардынаваць намаганні ўсіх беларускіх арганізацый.
Нямецкія ўлады не прынялі беларускіх патрабаванняў. Яны нават недазволілі змясціць паведамленне пра Беларускую канферэн-цыю ў органах друку. Немцы рабілі стаўку на літоўскі рух. Яны вырашылі прызнаць незалежнасць “этнаграфічнай Літвы" са ста-ліцай у Вільні.

На ўсходзе ад лініі фронту ролю кіраўнічага органа адыгрываў Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. На яго чале з канца 1916 г. стаяў Раман Скірмунт. На з'ездзе беларускіх арганізацый у сакавіку 1917 г. ён быў абраны кіраў-ніком Беларускага Нацыянальнага камітэта. Магчыма, фактар кра-ёвасці таксама адыграў пры гэтым пэўную ролю. Вядома, што Р. Скірмунт угэты час удзельнічаў таксама ўпасяджэннях Польскай Рады Менскай зямлі, утворанай у траўні 1917 г.

З'езд беларускіх арганізацый выказаўся за аўтаномію Беларусі ў межах федэратыўнай дэмакратычнай Расійскай рэспублікі. Аркадзь Смоліч, прадстаўнік БСГ прапанаваў ад імя Грамады дабі-вацца аўтаноміі ўсіх шасці губерняў. На думку кіраўніцтва партыі, гэта магло паспрыяць захаванню пэўных гістарычных традыцый, прадухіліць канфлікты за тэрыторыі са змешаным насельніцтвам, забяспечыць Беларусь выхадам да мора.

Далейшае развіццё падзей (трэба нагадаць і пра разгон бальша-вікамі Усебеларускага з'езду ў снежані 1917 г., які выказаўся за аў-таномію) пахавала гэтыя надзеі. Напрыканцы лютага 1918 г. група беларускіх землеўласнікаў (Эдвард Вайніловіч, граф Чапскі і ін-шыя) дасягнула паразумення з беларускай групай (Аркадзь Смо-ліч, Раман Скірмунт і іншыя) аб сумесным мемарандуме да гер-манскіх уладаў. Мемарандум, які быў уручаны генералу Фалькенгейну, прапанаваў выдзяленне беларускіх зямель і адраджэнне на іх падставе Вялікага княства Літоўскага пад нямецкай апекай. Аднак т мемарандум, ні спробы дабіцца аўдыенцыі ў імператара Вільгельма II для беларускай дэлегацыі на чале з Раманам Скір-мунтам не далі пазітыўных вынікаў. Гэта была, здаецца, апош-няя спроба адстаяць краёвую канцэпцыю дзяржаўнасці і захаваць тэрытарыяльную цэласнасць “гістарычнай Літвы" і пабудаваць бе-ларускую дзяржаўнасць на падставе беларуска-літоўскай федэра-цыі або канфедэрацыі.

Прыхільнасць беларусаў да канцэпцыі адраджэння дзяржаўнас-ці бьгаога Вялікага княства Літоўскага магчыма тлумачыцца ўсве-дамленнем недахопу ўласных сіл для працы над стварэннем мона-нацыянальнай бедарускай дзяржавы. Літоўцы маглі стаць аднос-на нешматлікім, але вельмі актыўным і энергічным саюзнікам, які ўжо дасягнуў пэўных поспехаў, у тым ліку і на міжнароднай арэне. Адроджанае ВКЛ уяўляла б сабой еўрапейскую краіну, у развіцці адносін з якой маглі б праявіць зацікаўленасць іншыя дзяржавы. Апроч таго Беларуска-Літоўская канфедэрацыя дазваляла пазбег-нуць падзелу этнічнай беларускай тэрыторыі. Яна магла паспры-яЦь таксама захаванню выхаду да мора праз тэрыторыю Курлян-дьгі. Беларускія дзеячы выдатна разумелі важнаець гэтага выхаду для эканамічйага ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Толысі на пачатку 1918 г. беларусы канчаткова адмовіліся ад кра-ёвай канцэпцыі дзяржаўнасці. Сваю ролю адыграла прызнанне Гер-маніяй незалежнасці “этнаграфічнай" Літвы са сталіцай у Вільні і імперскія амбіцыі палітыкаў новай Польшчы, якая ўмацоўвала свой дзяржаўны суверэнітэт, і разглядала беларускія землі як сфе-ру свайго палітычнага дамінавання.

Адносіны беларускіх палітыкаў да краёвай ідэі патрабуюць да-лейшага даследавання, якое можа значна паглыбіць нашае разу-менне ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст.

Алесь Смалянчук, Гродна