Бардаўская Восень 2010 – адбор удзельнікаў конкурсу
Зьвяз Беларускай Моладзі абвяшчае адбор на конкурс падчас ХVІІ Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010".
Інфармацыя для ўдзельнікаў з польскага боку:
Кожны хто хоча выступіць падчас сёлетняга конкурсу ў рамках "Бардаўскай Восені" павінен даслаць дэма-запіс 2-3 сваіх песень на беларускай мове на электронны адрас sonca@sonca.org або поштай на адрас Lipowa 4 p.221 15-427 Białystok.
На заяўкі чакаем да канца верасня.
Дадатковыя інфармацыі: тэл. 516 806 520 або 602 383 927; e-mail sonca@sonca.org
Інфармацыя для удзельнікаў з беларускага боку:
Для ўдзелу ў адборачным канцэрце на конкурсную
праграму фэстывалю выканаўца мусіць даслаць заяўку на ўдзел разам з
дэма-запісам на паштовую скрыню wosien@tut.by да 10 верасьня 2010 году ўключна.
Адборачны канцэрт «Бардаўскай восені — 2010» адбудзецца ў Менску пры канцы
верасьня, дзе кваліфікаваным журы будуць вызначаныя тыя выканаўцы, што на
фэстывальнай сцэне ў Бельску (Польшча) пазмагаюцца за галоўныя прызы.
Сёлета ў адборы на фэстываль будзе новаўвядзеньне. Адзін з прэтэндэнтаў можа
трапіць у Бельск аўтаматычна, калі атрымае перамогу ў адмысловым галасаваньні,
што будзе зладжана на сайце інфармацыйнага партнэра «Бардаўскай восені — 2010»
— інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў».
Пытаньні датычныя фэстывалю, а таксама заяўкі выканаўцаў разам з дэма-запісамі
можна дасылаць на скрыню wosien@tut.by
Заяўка для ўдзелу ў конкурсе фэстывал [0.03 MB]
Wyszukiwarka
Afisza.org - wydarzenia
Nasze serwisy:
Ostatnie posty na forum