Беларусы ў Польшчы - Андрэй Лянкевіч

Get the Flash Player to see this player.

Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 г. у Гродне. Мае ступень бакалаўра гуманітарных навук у галіне эканомікі, атрыманую ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 2004—2005 вучыўся ў «Caucasus Media Institute» на семінары «World Press Photo» у Ерэване, Арменія. У якасці адной з частак праграмы некалькі месяцаў жыў і вандраваў з меншасцю езідаў у Арменіі, ягоны выніковы фотапраект пра жыццё езідаў быў уганараваны прэміяй. У верасні 2007 года быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-класе праекту «Focus on Monferrato» ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 г. а браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца «French Association Pour l’Instant», у рамках якой зняў фотасюжэт «Сучасныя інстытуты сям’і».

Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільнюсе (Літва). З 2005 году супрацоўнічае з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыщся да «Anzenberger agency».

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў з незалежнай беларускай газетай «Наша Ніва». Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «GEO Lino», «International Herald Tribune».

Яго працы выстаўляліся на больш як 30 выставах у Еўропе і ЗША, сярод іх выстава «У яго жаночае імя» ў галерэі «Galera» (Вільнюс, Літва), выстава «Living with Art» у галоўным офісе кампаніі AREV (Вена, Аўстрыя), «Young Belarus» у галерэі «Corridor» Варшаўскага універсітэта (Варшава, Польшча); удзельнічаў у калектыўных выставах, у тым ліку ў «The Belarusian Identity cART» з персанальным праектам «Dream city life» у «ART HALL Gallery», (Талін, Эстонія), з праектам «Unknown Country» у рамках 3-га месяца Еўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва «Uferhallen», (Берлін, Германія), браў удзел у Беларускім павільёне Венецыянскай біенале ў Мінску (Беларусь).

http://www.liankevich.com/