Aktualny język artykułu: BE

1000 гадоў Беларусі

На тым мейсцы Зямлі аказалася— магла ўзьнікнуць толькі Беларусь і нішто іншае. У моц 'безьлічы ўмоў і гісторыі гэтага кутка Эўропы. Гэта праўда, што кожная сытуацыя характарызу-сцца мноствам варыян- таў яе, але Час выбірае адзін з іх. Аптымальны, Я як плынь рэчкі. Банальна вядома, што спачатку была ўлада; нацыя потым. Ніколі наадварот. Улада не ўзьнікае па чыёйсьці фанабэрыі. Яна ёсьць грамадзкай патрэбаю. Таму давайце паважліва адносіцца да згадкі старажытнага летапісца, што Рагвалод, наш першы вядомы князь, прыбыў з-за мора. Не як заваёўнік. Тадышнія славяне запрашалі варагаў-вікінгаў са Скандынавіі дзеля, так сказаць, паліцэйскай службы. Такім чынам паявілася ва ўсходніх славянаў дынастыя Руры-кавічаў, апошні з якіх, Іван Жахлівы, пакінуў трагічную памяць.

Рагвалод княжыў на Полацаку. 1 ведаем, што каля 980 году зьніштожыў яго Ўладзімер з Ноўгараду (Вялікага). Згвалтаваў дачку нябож-чыка Рагнеду, прымушаючы яе стаць жонкаю. Можна сабе ўявіць тую макабру, публічнае гвалтаваньне ганарыстай дзяўчыны побач яшчэ цёплых трупаў бацькоў і малых родавічаў! Ведайма, аднак, што гэта не была вайна аднаго племя супроць другога, але крывавы канфлікт паміж мацнейшай дружынаю вікінгаў Уладзі-мера і, відавочна, слабейшым вікінгам Раг-валодам (Рыквальдам?). Іх унутраная разьня. У абедзьвюх дружынах славяне зусім не пераважалі (ваявала ў іх нямала і весяў-уграў, прашчураў цяперашніх зстонцаў ды фінаў).

Шкада ўвагі шаноўных чытачоў на паўторы, вядомых нават шкалярам пасьлейшых падзеяў, а давайце паставім сабе пцтаньне, на выгляд дзіўнае, менавіта: чаму Рагвалод быў у Полацаку ды Ўладзімер у Ноўгарадзе? Гэта што — не было больш гарадоў-местаў? Былі, і то даволі многа, але-ж аніводзін з іх ня быў ім раўня, у значаньні матэрыяльнага патэнцыялу перш за ўсё. Меншыя ўсё. Тады.

Адсюль выснова, што Полацак падначаліў быў сабе акрэсьленую тэрыторыю, а Ноўгарад Вялікі сабе. Пры чым не маглі яны існаваць, не перашкаджаючы адзін аднаму, бо заселі на тым самым кантынэнтальным шляху тавараў "з варагаў у грэкі", які фінальна кантраляваў Кіеў. Таму Ўладзімер, рушыўшы на поўдзень мусіў растаптаць Полацак і цьвёрда асесьці ў кіеўскіх харомах. I, каб ня быць адтуль выгнаным, заручыцца падтрымкаю імпэрскага Канстанты-нопаля над Чорным морам, што непазьбежна вяло да хрысьціянізацыі (як-жа сябраваць імператару з чортавым язычнікам?). Натураль-на, што праваслаўе, нелітасьціва пашыранае варагскім мячом уздоўж цэлага шляху, сягнула ажно ў цэнтральныя рэгіёны сучаснай Швэцыі, адкуль выводзілася кадра скандынаўскіх русаў, назваўшых басэйн Дняпра Русляндам, Зямлёю Рускаю. Індэнтычна ў сваёй сутнасьці фарма-валася і Польшча, на Бурштынавым Шляху з поўдня на поўнач, уздоўж Віслы. Засеўшыя на яе сярэдзіне паляне мусілі зваяваць вісьлянаў з іх Кракавам у вярхоўі, бо без гэтага не было-б лепшага жыцьця ў Паляніі (па-латыні: Палёнія).

Полацак вярнуўся ў незалежнасьць ня столькі ад амбіцыі нашчадкаў аганьбаванай Рагнеды, колькі менавіта ў моц аб'ектыўных фактараў. :

Будучы надалей магутным на тыя часы эканамічным цэнтрам з уласным па Дзьвіне выйсьцем у Балтыку ды ладзячы гандаль з Захадам, натуральна не гарэў жаданьнем; дзяліцца сваім багацьцем з бяднеючым Кіевам, які паступова страчваў апору ў візантыйскім • Другім Рыме, г. зн. Канстантынопалі, атакава-ным туркамі-сельджукамі ды, урэшце, і :лаціньнікамі. Тады і Ноўгарад Вялікі пайшоў :памалу сваёй дарогаю, а ў слыннае княжаньне :Аляксандра Неўскага спакойна глядзеў, як палыхае гэтая "мать русскнх городов", ра- ; баваная татара-манголамі. Не яго, Аляксандра, ; прападаў там "бізнэс". Мы часта дапускаем ; памылку, гледзячы на даў^ія эпохі цяперашнімі і вачыма'.'У дзесятым.'ці'нават у трыгіаццаты^ (стагодзьдзях не існавалі яшчэ ні беларусы, ні рускія, ані ўкраінцы або палякі. Ад Одры з Эльбаю і да Дняпра з Дзьвіною ды ад Дунаю да Балтыцкае Памэраніі гаварылі людкове прыблізна адною моваю. Асобныя пачалі крышталізавацца — на базе сталічных у паасоб- ных дзяржавах дыялектаў — толькі напрыканцы трынаццатага стагодзьдзя і цалкам выразна у чатырнаццатае. Нехта запытае, чаму не раней. Удумны адказ будзе такі: бо ўжо ўсталяваліся асобныя дзяржавы, што раўназначнае зьнік- неньню агульнаславянскага лёсу; пайшоў распад на розныя тэмпы цывілізацыйнага разьвіцьця, розныя пэрспэктывы» і, пасьлядоўна, супярэч- насьці інтарэсаў. Дэталі таго шукайма ў гісторыі Польшчы, Беларусі, Расеі, і г. д. Нішто ня ўпала з нябёсаў, усенька ёсьць прадукт адвечнага і штораз іншага, чым у суседзяў, быцьця. Тысяча гадоў назад беларусаў не было, але нашай цяпер беларускай гісторыяй ёсьць усё тое, што склалася на ўзыгікненьне нас. Як і не было палякаў з чэхамі, штораз даходзіла тамака да стварэньня аднае дзяржавы, а польская зараз адміністра- цыйная герархія ды яе назовы мае чэскі радавод, аб чым ведаюць спэцыялісты-гісторыкі. Можна сказаць: палякі ў тую пару гаварылі, як чэхі, а чэхі, як палякі... Перакладчыкаў не патрабавалі, арыентацыйна кажучы: да пэрыяду фарма-

ваньня Вялікага княства Літоўскага вакол Наваградка. Параўнаньні з палякамі шмат-што тлумачыць нам, найперш у функцыянаваньні гістарычных мэханізмаў, у выніку якіх вось разважаем пра тысячу гадоў Беларусі. Заўсёды магло быць іначай, на кожным этапе гісторыі. Магло ня быць Беларусі, як і магло ня быць Польшчы. Або Расеі. Як і мог не нарадзіцца я сам, Сакрат, бацькоў не выбіраюць. Можна цікавіцца варыянтамі сытуацыі, але ня больш, чымсьці ў сэньсе дапамогі ў зразуменьні галоўнага. У зразуменьні фактаў, бо гэта яны вырашылі пра тое, што было і што ёсьць. Факты, якія маглі быць, але іх не было, нас не цікавяць. Памятаючы, што ўсяму пачатак улада, і ведаючы адначасна, што ня мае шанцаў разгарнуцца яна там, кудою ходзяць мацнейшыя

за яе, запынім сваю далейшую ўвагу на Наваградку. Не таму, што адтуль бралася будучае Вялікае княства Літоўскае, але таму» чаму яно бралася менавіта адтуль, замест, здавалася-б, з Полацаку. Гаворым цяпер пра злом

стагодзьдзяў трынаццатага з чатырнаццатым. Наваградзкая Зямля ў адрозьненьне ад Полацкай Зямлі ўяўляла сабою ня так заможную тэрыторыю, але затое ціхую тады. На поўдні, за багнамі Палесься, бушавала коньніца ад Мангольскага Вялікага Стэпу, якая натуральна кепска пачувалася у дрымучых лясох. Ёй трэба было ўкраінскай прасторы, стэпавай Сандо- міршчыны і Вуторшчыны падунайскай, ейнае пушты. На ўсходзе адбівалася Маско^шчына, брыняючы татарскай хітрасьцяй. На поўначы наступаў на Полаччыну Нямецкі Дом крыжаносцау, блякуючы найперш вусьце Дзьвіны ў мора, кладучы такім чынам сваю лапу на стругі крывіцкіх купцоў. На захадзе тыя-ж рыцары гомталі агнём ды мячом непадатлівых прусаў, ігнаруючы аслабелую міжсобнаю дзяльбою Польскую Каруну. Наваградчына затым спакойна гадавала ўласную ўладу, чакаючы Гедыміна, бацькі непераможнага пасьля Аль- герда. Новая дзяржава робіцца менавіта непераможнай, калі даходзіць у ёй да саюзу мяча з золатам. У гэтым выпадку Наваградка з Полацакам. Застаецца праблема палітычнага цэнтру, сталіцы. Чаму перанесена яе ў Вільню? Добрае пытаньне, бо дае нагоду патлумачыць "азы" вялікае палітыкі. Эфэктыўны саюз двух немагчымы на далёкую пэрспэктыву, калі дамінавацьме ў ім адзін з іх. Як было ўчыніць роўвымі самім сабе Наваградак з Полацакам? Адказ сам напрошваецца: перабрацца вялікаму князю ў іншае мейсца, ва ўсіх адносінах нейтральнае, каб не даваць прычынаў для сваркі, хто з двух важнейшы. Значыць: Вільня. У сувязі з тым зручная нагода заўважыць, што эпоха варагаў даўно закончылася і ўзамен ім зьявілася літва, гэтак-жа языцкія наемнікі, якіх ахвотна закантрактоўвалі места-гарады. Наваградак^ Прлацак і Пскоў; служыла.літва ў ,Ноўгар,адзе Вялікі^. ^аёмнікам падабалася жыць у цывілізаваных умовах, жаніліся і хрысьціліся, асіміляваліся. Як і варагі

раней. Незайздросная ў эканамічным пляне Вільня ў тую пару мела некалькі іншых пераваг думаючаму вялікаму гаспадару. Стратэгічна знаходзілася больш-менш у аднолькавай ад- легласьці да Наваградка і да Полацака. Быццам пасярэдзіне. А, можа быць, болей істотнай была патрэба інтэграваць у адзінае Княства неславянскіх пабрацімаў літвы і цераз іх воласьці прабіцца над Балтыку, у вакольлі дэльты Нёмана, абмінаючы нямецкую Рыгу. Марскі гандаль даваў найбольш грашакоу, таму крыжаносцы анэктавалі балтыцкія берагоўі, занадта не паглыбляючыся ў сустрэчныя землі, трактуючы іх як каляніяльнае заплечча дзеля пажаданай на Захадзе сыравіны. Пры чым язычнікі як язычнікі, усё бунтавалі і было прасьцей пацыфікаваць тую Жэмайтыю, стоячы гарнізонам у Вільні, зусім побач. Іншыя манархі ў Эўропе гэтак-жа рабілі, пашыраючы сваё валадарства. Паляне перавялі сталіцу з Гнезна ў Познань, калі захапілі тое вакольле, а даканаушы вісьлянаў, асталяваліся ў Кракаве. Інкарпарацыя Мазоўша закончыла вандроўкі польскіх сталіц, у Варшаве. Нішто так не інтэгруе, як сталіца якраз. Дае яна карысьць тубыльцам большую, чым мелі яны дагэтуль. Ацішае, пераідэнты- фікоўвае. Вялікае княства Літоўскае стварылі неславянскія язычнікі. Літву ахрысьціў ня Вітаўт, а Ягайла, без ' чаго ня змог-бы ён выйсьці ў эўрапейскую палітыку. Забягаючы яшчэ далей наперад — Вітаўт, будучы ў цяні Ягайлы, ня меў такога прымусу і вольна трактаваў свае хрышчэньні. У залежнасьці ад палітычнай патрэбы: каб атрымаць дапамогу ад крыжако^, стаў католікам, пасьля праваслаўным, і зноў католікам, калі пабачыу шанц на ўласную каранацыю (Кракаў пераняў карону» што везьлі ад папы рымскага, і ляхі разьбілі яе аб камень). Ягайлу палякі, зрэшты, ніколі не паверылі, што ён стаў хрысьціянінам. Будучы ахрышчаным ажно ў сорак. А перад гэтым — будучы праваслаўным, хоць таксама не завельмі шчыра, як гэта зазвычай бывае з палітыкам. 1 папольску гаварыць не навучыўся аж да сьмерці. Тайныя гутаркі з Вітаўтам вёў на незразумелай славянскім шпегам мове, відаць, пажэмайцку (цяперашняя летувіская). Ходзіць тэза, што Ягайла сеў на кракаўскі трон Польскага Каралеуства, а палякі на гэта пайшлі, таму, што ордэн крыжаносцаў сьмяротна пагражаў і тым і тым. Фактычна, немцы валам валілі ад Памэраніі з Гданскам на Рыгу і эстонскія парты; актуальна тлумілі Жэмайтыю, дабівалі Коуню. Дапусьцім — такая дэшыфроўка іх палітыкі Вільняй і Кракавам адпавядае запраўднасьці. Калі так, дык чаму, разграміўшы іх пад Грунвальдам у ліпені 1410 году, амаль зусім не выкарыстана тае вялізнай перамогі? Хто

каго павінен бьгу забаяцца? Мы іх, ці яны нас? На павярхоўны выгляд справа досыць таемная. Некаторыя тлумачаць яе шырокімі ^плывамі Нямецкага Думу ў Эўропе. Аргумэнтам, што Ягайла надалей лічыўся язычнікам і сама Польшча краінаю з няпэўным каталіцызмам. Усё гэта толькі паупраўды і чвэрцьпраўды. Бо, праз некалькі дэкадаў пасьля ў меншай вайне беспардонна далучылі да Польшчы нават саму сталіцу ордэна, Мальбарк з найвялікім на нізінах Эўропы замкам, Гданск, Альштын, усю Вармію, прымушаючы чорнакрыжавых рыцараў будаваць сабе Кенігсбэрг-Каралевец. А што, калі- б адкінуць прапаганду тае грунвальдзкай удачы і пагадзіцца з самым звычайным: Мальбарк імкнуўся элімінаваць з палітычнай арэны Польшчу з Літвою і прайграў. Столькі ўсяго: бразгаў зброяй, бразгау, аж дастаў і у хвост і у грыву! Не заваёўваць думаў, а паказацца перад сьветам лепшым панам, якому кланяюцца горшыя паны. Узяць пад сябе тэрыторыю да Чорнага мора ды перадмаскоўскай рэчкі Ака роўна значыла-б распыліцца ў ёй мізэрнымі гарнізонамі і хутка прапасьці. Тадышнія людзі таксама ўмелі думаць, прадбачваць. Нам Грунвальд — веліч, а заходнія летапісцы ледзь прыкмецілі гэту падзею, пару словамі, як нешта накшталт экзатычнай чуткі з канца сьвету. Тым часам сьпялеў баярскі народ ліцьвіноу. Дзіўны народ — мала, што двух-этнічны, славянскі і неславянскі, то яшчэ і двухверчы, рь^ма-ка'уаліцкі _ад язычнікау і праваслаўцы ад русічаў.^Адны хіліліся да

касьцельных ляхаў за заходняй мяжою Княства, за Нарваю і Бобраю. Царкоуныя-ж пазіралі за Смаленск, на чыста-праваслаўнае валадарства. Здавалася-б, Літва павінна была разарвацца на дзьве часткі і перастаць існаваць. Але не, не разьляцелася, хоць хапала мяцяжу ды брата- забойчых сутычак на полі бою. Ідэалягічна Літва мелася надта блага, не стварыла ў сваіх элітах аб'яднаўчай ідэі, аказалася моцна запозьненай у духоўным разьвіцьці. Яе потым скублі з усіх бакоў, ажно ўрэшце скурчылася да беларускіх ды жэмайцкіх тэрыторыяў пасьля 1569 году (Люблінская Вунія і ўтварэньне фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў). 1 зноў пытаньне: чаму так? Вялікае княства Літоўскае вярнулася ў свае першыя межы, быццам разьлівістае возера, воды якога сплылі назад, на першапачатковыя глыбіні. Мінуў час экспансыі, як мінае разводзьдзе. Неўзабаве усё паказвала на тое, што Беларусі, аднак, ня будзе. Праваслаўнае баярства таксама павярнула ў каталіцтва, палянізацыя парабіла яго шляхтаю, Вялікае княства Літоўскае набыло рысаў яшчэ адной, ужо лішняй дзяржавы палякаў і было беспраблемна ліквідаванае Трэцьцямайскай Канстытуцыяй. Ліцьвіны сама- вызначыліся канчаткова як шчырыя палякі, зводзячы сваё ліцьвінства да рэгіянальнай адзнакі польскага народу. Словам: капцы і крыж! Ды не! Усенька, што потым выраблялася ў Польшчы, у гістарычнай Літве не знаходзіла адэкватнага водгуку. Або выяўлялася ў супраць- стаўных тэндэнцыях (напрыклад: народнік і шляхціц Каліноўскі, абсалютна непрымальны карэннымі палякамі над Віслаю). Гэны гэнамі, але Каралеўства Польскае ад свайго пачатку крочыла не тым самым гасьцінцам гісторыі. Літва заўсёды мела свой асобны лёс, няшмат падобны на польскі, хоць і апалянізаваная ўжо. Каб магла яна страціць уласную асобнасьць, трэба было-б зрабіць там Польшчу ня толькі ў выглядзе касьцёлау і мовы, але перадусім цывілізацыйна выраўнаць ўзровень быту, паставіць нараўні ейную эканоміку. А гэта-ж утопія і мары вар'ята! Сам Госпад Бог быў-бы тут бясьсільны прымусіць мільёны палякаў падзяліцца хлебам, з, мільбнамі {^осіпе) Ыіууу, як іранічна гаварылася ў Варшаве і Познані. Адно — гэта палянізаваць, закамплексоўваць кагосьці, а зусім што другое — аддаць таму камусьці ключы ад свае хаты. Бяднейшы, апаляніза- ваўшыся, усё роўна ні трохі не пабагацее (сёньня русіфікаваная Беларусь так і ня сталася Расеяй, бо не ў мімікрыі уся сутнасьць). Хамэлеону, як ні зьмяняй колеры скуры, а лавіць аваднёў мус самому. Амэрыка — гэта не Англія, хоць паангельску гаворыць ды піша. Нешта аналягічнае адбывалася і з Беларусяй. Розьніца у тым, што будучыя амэрыканцы паднялі гевалт супроць спробаў Лёндану не даць ім багацець. Бунт калёніі можа і ня даў-бы вынікаў. калі-б не дапамога ёй Францыі, адвечна канфліктуячай з Англіяй. 3 беларусамі было настолькі іначай, што яны ўсё бяднелі. Па іх штораз тапталіся чужакі — маскалі, швэды, казакі запароскія, і ўсякая навалач, якая ваявала за свае інтарэсы, клубуючы між сабою якраз на беларускіх землях, быццам на палігоне якім. А мы ўсё страчвалі — выпальвалі нам да галавешак гарады, рабавалі да апошніх куфраў маёнткі, сотні тысяч гэктараў зарасталі хмызам, паншчынных сялян гналі як быдла ў далёкія стораны, а фахманаў падкуплялі багатымі заробкамі» напрыклад, у Маскве. Калі амэрыканцы марылі аб тым, каб адчапіліся ад іх іншыя і ў палітыцы вызнавалі ізаляцыянізм, дык беларусы паводзілі сябе, вядома, наадварот: усё клеіліся да кагосьці. Калі беларус рабіўся расейцам, то такім, што самім расейцам бывала страшнавата ад яго. Цяпе-, рашнім часам, скажам, Лукашэнка наводзіць на іх ідэнтычны пярэпалах... Тое-ж адбывалася з беларусам, які ўбачыў жыцьцёвы шанц стацца палякам. Гісторыкі ашаломлены лічбамі іх у польскіх элітах, пачынаючы ўжо ад заняпаду Вялікага княства Літоўскага. Кароль Панятоўскі, начальнік Касьцюшка, паэт Міцкевіч, баявікі Яновіч і Пільсудзкі, першы прэзыдэнт На- арутовіч і першы камуністычны прэзыдэнт Берут, чырвоны прэм'ер Ярашэвіч і г. д. Ня кажучы пра баранавіцкага Рэйтана, які крыжам лягаў, рвучы на сабе вопратку, зразумеўшы урэшце, што тадышняй Польшчы канец і каюк. ЗдавалаЬя-б, хай 'кіУўўбі-б'АагД н6»-і збрбй'нШі^ м'аІскаэтяііі'йёхта'ад'Позна'Д'а^ К^акав'ав^ 'А-^гі^/'

скуль!? Ліцьвін грымнуўся. Адкуль гэтакі нэафітызм? Вядома, адкуль: ад беспэрспэктыўя ў роднай Айчыне, у беларускай Бацькаўшчыне. Гэта агонія баярскага народу ліцьвіноў. Яго мейсца занялі вясковыя беларусы, але не адразу. Іх час толькі надыходзіў, ішоў. Прыйшоў разам з ліквідацыяй паншчыны і дапушчэньнем такім чынам мужыкоў да тварэньня гісторыі. Вецер гісторыі спакваля засыпаў пяском двары, зарасталі яны травою забыцьця, гуляючы адначасна ачышчальнай віхураю па сялянскіх задворках. Аднак-жа скажам, што Беларусь з вёскі ня вылезла, а панскі двор з рэшткамі капіталау і адукаванымі паня- тамі-унучаня'Самі перабраўся ў капіталістычны горад, над Нёмнам ці Дняпром надта слабенькі ў супастаўленьні з фабрычным Царствам Поль- скім (Кангрэсоўка) пад двухгаловым арлом расейскім. Прычыны такое дыспрапорцыі простыя: у Беларусі не аплачваліся капітальныя інвэстыцыі. 1 у гэтым аказаўся, парадаксальна, паратунак ёй: страціўшы ўласную дзяржаў-насьць, аўтаномнасьць, не была-б яна у стане асіміляваць навальны капіталізм і ўпаткаў-бы яе лёс славянскага Шлёнску, які хутка глынула нямецкая індустрыялізацыя. Славутыя пасьля шлёнскія паўстаньні зьявіліся ня столькі паўстаньнямі польскай нацыі супроць немцаў, колькі палітычна маніпуляваным бунтам като- лікаў супроць эвангелікаў (трохі на ірляндзкі манер). Польска-славянская гаворка ў тым староньні жыла ў хатах, а не у мяшчанскіх ка- мяніцах. У фамільгаўзах шахцёрскай бядоты. Так у чарговы раз праявіўся беларускі лёс, аб'ектывізуючы Беларусь у трывалае зьявішча. Пад падвойным слоем імпэрскай духоўнасьці — расейцаў ад царквы і палякаў ад касьцёлу — пульсавала трэйцяя патэнцыя, цалкам ігнара-ваная Пецярбургам з аднаго боку і Варшаваю з другога. Маналітны беларускі этнас, уцэман-таваны стагодзьдзямі, бы чарназёмная глеба пад ружамі у палацавым агародзе. 3 Беларусяй,зрэшты, бы з цнатліваю паненкаю: аматараў ажаніцца з ёю не бракуе, бо не валачашчая, але да вясельля не даходзіць, бо забедная яна, слабы пасаг. Кажучы катэгорыямі палітыкі — адзін брау яе, а другі не дава^., Амаль гэнэтычная рывалізацыя за яе паміж Польшчай і Расеяй; Варшаве мы Крэсы і ваенная слава на нашых касьцях, а Маскве — "нсконм русская сторона", што ні трохі не перашкаджала расейцам паліць гэту "нсконн русскую" і расстрэльваць, эша- лёнамі вывозіць дабро. Гэта схема гістарычнай сытуацыі, на фоне якое вось што цікава: ні той ані той захопнік, пераменна валодаючы Беларусяй, нават не спрабаваў прыхіліць яе да сябе, прынамсі ілюзіямі раўнапраўнай трактоўкі. Вядома, чаму. Бо гэта несла рызыку коштаў, паслабленьня ўласнага цэнтру. Абодва драпеж- нікі трымаліся клясычнай каляніяльнасьці. А калёніі не бываюць вечнымі. Таму калёнія і ёсьць калёніяй, што калісьці перастае ёю быць і кожны намагаецца як найбольш узяць з яе і як найменш даць ёй. Парабка пільнуюць, каб рабіў, а кормяць яго як Бог дасьць. Спасьцігнуўшы такі агляд тысячагодзьдзя Беларусі варта падумаць пра унівэрсальныя элемэнты ў яе існаваньні, відочныя таксама у гісторыі іншых народаў. Так сказаць: законы фізыкі нацыі, яе мэханікі быту. Усе, адпаўшыя ад Беларусі яе этнічныя тэрыторыі асуджаны на гангрэну, перш за ўсё цывілізацыйную. Пачнем ад добра вядомай мне Беласточчыны, таго кавалка Чорнай Русі як пачатковай базы колішняга Вялікага Княства. Гэтая, найбагатая у перадваеннай Заходняй Беларусі, правінцыя сёньня самая ўбогая ў Польскай Рэчы Паспалітай, якой эканамічна — папраўдзе — лішняя (каля паўтара працэнтаў валавога прадукту дзяржавы). Беларускамоўныя тут воласьці (гміны) ужо не зарабляюць на сваё ўтрыманьне, жывуць на датацыях. 1 — суседняя Гарадзеншчына, якая корміць хлебам і бульбаю Рэспубліку Беларусь; сам Лукашэнка — па- бальшавіцку фантастычна перабольшана — раўняе яе з сельскай гаспадаркай Брандэнбургіі. Возьмем затым на агляд Віленшчыну: тая-ж задрыпанасьць, сярод абадранства якой сама Вільня красуецца райскай выспаю (сталіца!). У Латгаліі, што за Дзьвіною, можа крыху лягчэй людцам, але ў бок далучаных да расейскай Пскоўшчыны спрадвечных ваколіц поўначы Беларусі — глухое бязьлюдзьдзе; цэлы дзень ідзеіы' \ чалавек'а ня' ў'бачііш.' 'Рыхтык? як' на' С^ШлеЙ'Шч^1, - да^'' ўГе^а' ^йв^оё 'зй'беРлася1'; 'у-' Смаленск, у іх ліку і лясныя зьвярьг...

Тое, што гэта зьявішча не датычыць аднае Беларусі, сьведчыць паглыблены працэс маргі-налізацыі ўсіх ахапкаў эўрапейскіх нацыяў, інтэграваных існуючымі дзяржавамі. Напрык-лад, французкая частка Каталёніі, якая ў самой Гішпаніі лічыцца найбагатай аўтаноміяй, а яе сталіца, Барсэлёна, вядомая ва ўсім сьвеце. Сумны лёс фінскай Карэліі, дзе ўжо мала засталося карэла-фінаў, бо і чаго, калі побач знакамітая Фінляндыя, не замурзаная і хлебная. Вянгерскую Вайвадзіну аддалі ў Сэрбію і ня трэба ўжо дадаваць, як тамачныя венгры маюцца... Доўга можна так хадзіць па Эўропе. Справа, відаць, у тым, што кожная дзяржава цэнтралізуецца, а што магчыма патлумачыць на прыкладзе працэсаў узбуйненьня сельскай гаспадаркі таварнага профілю: ну, дадалі нейкаму маёнтку яшчэ адзін фальварак, недзе напры-канцы вёрстаў, ну, няхай, але і без яго маёнтак ня падаў... А з часам з таго фальварку людзі пе-рабраліся у двор, дзе больш людзей, весялей, і бліжэй да выпадковай дарэмшчыны, да аказыі дадаткова падзарабіць... У папярэднім беластоц-кім ваяводзтве на трох ягоных жыхароў двох было ўжо у самым Беластоку, які, у параўнаньні з перадваенным, разросься ў чатыры-пяць разоў. У маім мястэчку Крынкі асела ўся гміна, а па пустых вясковых вуліцах цяперачы бегаюць дзікі і сарны, ваўкі выюць у абваленых гумнах. У тых Крынках, у якіх некалі гудзела Грамада, прыязджаў Тарашкевіч, беларускі тэатр і капціла сотня гарбарных фабрык ды фабрычак. Дакладна: 144 у 1913 годзе. 1 хоць цяпер прыг-нятальная большасьць крынкаўцаў размаўляе выключна папольску, але іх дзеці даслоўна ня маюць чаго шукаць у тых Крынках, няма работы і ня будзе. Гуртамі зьнікаюць у глыбі Польшчы, у ЗША, запыняючыся па дарозе ў Беластоку. Сытуацыя непатрэбнага польскаму двару фаль-варка, з якім невядома, што рабіць. Спаліць? Але куды людзей тады падзець?!

Практычна Беларусь незьніштажальная, як усё немалое. Тэарэтычна можна зьністожыць яе толькі адным спосабам — даючы ёй жыцьцё лепшае, чымсьці ў мэтраполіі анэксіяніста. Абавязкова, менавіта^л^пшае^іка^трьімалася потым аберуч, быццам небагатая баба багатага мужыка... Іначай — усё будзе: здрады, ашу-канствы, круцельствы ды ўсякая ўсячына, бы ў шлюбнай пары, у якой адзін з партнёраў пачынае арыентавацца, што кепска выбраў і што мог лепей, але здурэў, асьлёп, не дагледзеў, купіў ката ў мяшку, п'янага каня ці што там яшчэ.

Натура ў шэрага беларуса такая, што задарма ён нікім ня будзе, нават беларусам. Чаму мае быць з ім, інакш, калі столькі каля яго круціцца? ён потым пераконваецца, што з гэтым ня так. Тады адраджаецца, спачатку мацюгамі.

1 ў чарговы раз Беларусь павінна прапасьці, фінальна і назаўсёды. Хоць-бы таму, што дэваставана ёй этнічнасьць у недалёкім мінулым, калі абавязваў фармальны прынцып "Ком-муннзм — это советская власть плюс русскнй язык по всей стране". Той-жа "русскмй" і ў малога і ў старога бульбаша (маскоўская іронія). 1 ўсё роўна для замацаваньня вечнасьці таго, саму Рэспубліку Беларусь узначаліў асабень> у якога гук беларускага слова выклікае наваніты, а замежнай палітыкай кіруе башкір, а ўнутранай расейскі шавіняк, якому беларусы — гэта не нацыя. Расейцам наогул мы не нацыя, а падгатунак іхны. Так лічаць усе яны, ад пецярбурскага бандыта да апошняга маскоўскага дэмакрата. У Эўропе шмат-якія ўнівэрсытэты маюць кафэдры беларускай мовы і літаратуры, найгусьцей іх у Польшчы, ажно ў чатырох. Але ня мог дапытацца я пра хоць-бы адну такую ў нейкім расейскім унівэрсытэце. 1 ня дзіва, калі там глядзяць на беларусаў як на "тоже-русскмх". Хутчэй яны донскіх казакаў прызнаюць асобай нацыяй... 1 ўсё ня могуць пазбавіцца шоку. што Ўкраіна ўжо не ў Расеі.

1 хоць у Беларусі затапталі беларушчыну дашчэнту і так, што ёй ужо не падняцца да галоўнай ролі, і мала бракуе, каб паявіліся надпісы ва ўстановах тыпу "Плевать на пол н разговарнвать по белорусскн строго воспре-іцается", Беларусь, аднак, ня станецца часткай Расеі. Яна, Беларусь, ня можа. як ня можа белы чалавек пераўтварыцца ў негра, у чарнаскурага. Парода ня тая. Беларусь нарадзілася дачкою Эўропы. Як кажуць: як воўка не кармі, а ў лес яго цягне. Ці воўк мае сьвядрмасьць? Біялегі цьвеpдзЯць што не. Штo зьвер рэагуё інстьінктамі, а яны існуюць па-за сьвядомасьцяй.

Эуропа вельмі розная ад Азіі. Прыцягальнасьць Эўропы у тым, што стварае яна людзкае жыцьцё. Лукашэнка сьмяшыць нават Маскву, крычучы ў расейскім парлямэньце, што Беларусь... "он за цмвнлнзацней не поведёт". Ну хай, але, калі не за цывілізацыяй, то за кім і куды/?!/. ён што надумау: вярнуць беларусаў у першабытную пушчу, загнаць іх з кватэрау ды на высокія галіны? Сам ён, нябось, у раскошных рэзыдэнцыях начуе. 1 не баліць яму галава, што летась ураджаі у калхознай Беларусі настолькі ўпалі, што свайго хлеба стане да Вялікадня. Расея дасьць? Што яна дасьць, калі сама купляе збожжа у "амэрыках" і жыве за амэрыканскія пазыкі. Убіуся хлопец, бы парася ў плот, і вішчыць!

А Беларусь век вечная і калісьці пракляне яго!!!

Sokrat Janowicz